«Беларусбанк» з 1 мая запусціў страхавы прадукт «З абаронай ад кляшча». Новая страхавая праграма падыдзе для дачнікаў і аматараў адпачынку на прыродзе. Яна прадугледжвае арганізацыю і аплату комплексу медыцынскіх паслуг, неабходных пры ўкусе шкоднага кляшча.
Кошт гадавой страхоўкі на аднаго чалавека складае 16 рублёў на суму 1600 рублёў. Страхавая прэмія можа быць меншай і залежыць ад колькасці застрахаваных чалавек.
Каб аформіць страхоўку па праграме «З абаронай ад кляшча», трэба звярнуцца у любое зручнае аддзяленне «Беларусбанка» для заключэння дагавору, які ўступае ў сілу на пяты дзень пасля яго афармлення.
Аддзел камунікацый