ААТ «ААБ Беларусбанк» і Bank Gospodarstwa Krajowego (Рэспубліка Польшча) падпісалі рамачнае пагадненне, якое прадугледжвае прадастаўленне крэдытаў кліентам фінансавых інстытутаў на беларускім і польскім рынках. Дакумент істотна спрашчае крэдытныя працэдуры, палягчаючы пры гэтым фінансаванне паставак польскіх тавараў і паслуг у Рэспубліку Беларусь.

Рамачнае пагадненне падпісана падчас візіту ў Варшаву дэлегацыі «Беларусбанка» на чале з першым намеснікам старшыні праўлення Аляксандрам Паліўка і выканаўчым дырэктарам Міхаілам Кулічковым. У цырымоніі падпісання таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі Пасольства РБ у Польшчы.

Падпісанне дакумента дазволіць аптымізаваць працэс прыцягнення рэсурсаў і ўзгаднення крэдытнай дакументацыі, істотна скароціць часавыя затраты на арганізацыю фінансавання.

На думку бакоў, рамачнае пагадненне таксама зможа задаволіць патрэбы беларускіх кампаній, якім неабходна фінансаванне ў аб'ёме ад некалькіх соцень тысяч да дзясяткаў мільёнаў еўра з тэрмінам пагашэння ад 2 да 10 гадоў.

Сёння беларускія кампаніі складаюць найбуйнейшую групу імпарцёраў, якія карыстаюцца польскай урадавай праграмай падтрымкі экспарту, як па аб'ёме фінансавання (больш за 2 мільярды польскіх злотых з пачатку 2010 года), так і па колькасці выдадзеных крэдытаў (каля 1700 крэдытаў і 700 прафінансаваных або пацверджаных акрэдытываў).
Даведачна:
Bank Gospodarstwa Krajowego – дзяржаўны банк развіцця Польшчы. Ключавым напрамкам BGK з'яўляецца інвестыцыйная падтрымка экспарту. Банк аказвае крэдытную дапамогу прадпрыемствам аўтамабіле- і машынабудавання, ветра- і электраэнергетыкі, хімічнай, харчовай, здабываючай прамысловасці, станкабудавання.
Аддзел камунікацый