Учора вечарам у Dipservice Hall адбылася ўрачыстая цырымонія ўшанавання лаўрэатаў рэспубліканскай акцыі «Мецэнат культуры Беларусі» па выніках 2018 года. Каля 60 чалавек - прадстаўнікі буйных прадпрыемстваў і арганізацый Беларусі, пасольстваў замежных краін удастоены высокіх званняў. У ліку ганаровых гасцей апынуўся і «Беларусбанк», які атрымаў перамогу ў намінацыі «За значны ўклад у арганізацыю міжнародных і рэспубліканскіх фестываляў, конкурсаў, свят».
У частцы найбольш яркіх ініцыятыў мінулага года варта адзначыць, што банк унёс свой уклад ў арганізацыю і правядзенне галоўнай музычнай падзеі мінулага года - дзіцячага Еўрабачання. У пяты раз «Беларусбанк» стаў генеральным партнёрам Каляднага конкурсу вакалістаў, вылучыўшы сродкі на фарміраванне прызавога фонду.
Пры падтрымцы банка драматычны тэатр арганізаваў конкурс на лепшы камедыйны твор. Акрамя таго, ужо не першы год банк падтрымлівае народны ансамбль «Харошкі» і адно з маштабных летніх мерапрыемстваў - свята «Купалле» ў Александрыі.
Спонсарскую дапамогу ад «Беларусбанка» на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы, набыццё рознага абсталявання атрымліваюць музеі, цэнтры вольнага часу і творчасці і іншыя ўстановы мастацтва.
Важная сацыяльная задача для банка - падтрымка праектаў на перспектыву, якія спрыяюць развіццю сферы культуры ў краіне і працуюць на імідж Беларусі ў цэлым.
Аддзел камунікацый