Навіны банка і прэс-рэлізы
05.04.2019

Пасяджэнне Наглядальнага савета ААТ «ААБ Беларусбанк» 21.03.2019 (прэс-рэліз)

У Галаўным офісе банка прайшло чарговае пасяджэнне Наглядальнага савета.

Наглядальны савет даў рэкамендацыі агульнаму сходу акцыянераў зацвердзіць справаздачу праўлення банка аб выніках фінансава-гаспадарчай дзейнасці (гадавая справаздача), гадавую індывідуальную бухгалтарскую (фінансавую) справаздачнасць банка за 2018 год, а таксама рэкамендацыі па размеркаванні прыбытку, памерах дывідэндаў за мінулы год і тэрміне іх выплаты.

Таксама былі разгледжаны справаздача аб ходзе рэалізацыі стратэгіі развіцця банка за 2018 год, інфармацыя аб рэалізацыі стратэгіі па кіраванні нерухомасцю, вынікі выканання каштарысу даходаў і расходаў банка за мінулы год.

Наглядальны савет зацвердзіў справаздачу службовай асобы, адказнай за кіраванне рызыкамі, талерантнасць да рызык, і прызнаў работу па арганізацыі сістэмы кіравання рызыкамі здавальняючай і адпаведнай маштабам дзейнасці банка.

Была заслухана справаздача службовай асобы, адказнай за ўнутраны кантроль і прынята рашэнне прызнаць  работу, якая праводзіцца па арганізацыі сістэмы ўнутранага кантролю ў банку, у тым ліку па прадухіленні легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці і распаўсюджвання зброі масавага паражэння, адпаведнай маштабам і характары дзейнасці банка.

Зацверджана справаздача аб эфектыўнасці дзейнасці выканаўчых органаў банка па выніках 2018 года, разгледжаны вынікі ацэнкі эфектыўнасці работы Наглядальнага савета і яго членаў, карпаратыўнага сакратара, вынікі самаацэнкі незалежных дырэктараў і вынiкi работы камітэтаў пры Наглядальным савеце за 2018 год.

Наглядальны савет рэкамендаваў агульнаму сходу акцыянераў прызнаць работу Наглядальнага савета, у тым ліку незалежных дырэктараў, здавальняючай, таксама прынята рашэнне прызнаць дзейнасць камітэтаў пры Наглядальным савеце здавальняючай.

На пасяджэнні таксама прыняты рашэнні па кадравых пытаннях і вызначаны час пазачарговага агульнага сходу акцыянераў банка.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!