Вы ведаеце, што такое дэфляцыя, ануітэт, як разлічыць простыя і складаныя працэнты? А 50 тысяч школьнікаў і маладых людзей, якія прынялі ўдзел у мерапрыемствах «Беларусбанка» ў рамках GMW-2019, з лёгкасцю з гэтым справяцца.
«Беларусбанк» увесь час далучае падрастаючае пакаленне да фінансавага свету. А штогод у Тыдзень фінансаў дзяцей і моладзі яшчэ і праводзіць спецыяльныя мерапрыемствы.
Напрыклад, супрацоўнікі філіяла № 200 арганізавалі квэст ДБА ў Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. Каб стаць яго ўдзельнікам, студэнтам і выкладчыкам ВНУ за тыдзень трэба было ажыццявіць тры і больш безнаяўных плацяжоў, прад'явіць чэкі і запоўніць спецыяльны купон. Завяршальным этапам квэста стаў розыгрыш прызавой латарэі. Сувеніры ад банка атрымалі не толькі пераможцы, але і найбольш актыўныя кліенты «Беларусбанка», якія прымяняюць безнаяўныя разлікі.
Многія філіялы і ЦБП банка арганізавалі Дні адчыненых дзвярэй і правялі ўрокі фінансавай граматнасці ў школах сваіх рэгіёнаў, куды прыйшлі і вучні пачатковых класаў, і старшакласнікі, якіх банк і фінансы цікавяць ужо з пункту гледжання выбару будучай прафесіі.
Але самай яркай падзеяй Тыдня фінансавай граматнасці стала інтэлектуальная гульня «Вучыся. Зберагай. Зарабляй» у рамках Клуба «Плацінавая сава» «Беларусбанка». У гэтым годзе яе падтрымала таксама грамадскае аб'яднанне «Белая Русь».
У пачатку мінулага тыдня ў кожнай з абласцей праходзілі адборачныя туры, у якіх паўдзельнічалі 900 дзяцей.
Самым масавым быў адборачны тур Мінска і Мінскай вобласці, удзел у якім прынялі 34 каманды.
Пераможцы абласных этапаў - усяго 20 каманд - 31 сакавіка сустрэліся ў сталіцы, каб даведацца, хто лепш за іншых падкаваны ў фінансавых пытаннях.
Над асобнымі галаваломкамі юным знаўцам прыйшлося добра падумаць, месцамі - паразважаць на тэму фінансаў, успомніць гісторыю і падключыць да пошуку адказаў увесь свой кругагляд.
Напрыклад, вы ведаеце, адна ліра якой дзяржавы роўная 100 курушаў? А што оркі ў гульні Warhammer 40 000 выкарыстоўваюць замест грошай? А юныя знаўцы фінансаў справіліся з паўсотняй такіх пытанняў.
Пераможцам інтэлектуальнага турніру стала каманда «Крэатыўная кампанія», у якую ўвайшлі хлопцы і дзяўчаты, што прадстаўляюць Гродзенскі абласны Палац творчасці дзяцей і моладзі. Усяго на 2 балы адстала ад іх «Крэдытка» - зборная навучэнцаў сталічнай гімназіі № 11 ім. І.Д. Чарняхоўскага. Трэцяе месца заваявалі віцебскія «Дзелавыя людзі» (навучэнцы гімназіі № 8). Апошнім прыйшлося вельмі нялёгка. Калі лідары вызначыліся адразу і строга ішлі да сваёй мэты, то за бронзу турніру змагаліся адразу 5 каманд. Арганізатарам прыйшлося ўвесці дадатковы раўнд, каб разыграць запаветныя балы.
Падарункі пераможцы таксама атрымалі фінансавыя - памятныя сярэбраныя манеты «Беларусбанка».
А вось што думае аб фінансавай граматнасці мэтавая аўдыторыя мерапрыемства.
Мікіта Сцяпанаў, вучань 10 класа гімназіі № 61 г. Мінска:
Аліна Севярнюк, вучаніца 10 класа гімназіі № 7 г. Мінска:
Аддзел камунікацый