Навіны банка і прэс-рэлізы
18.03.2019

Наша калега стала «Жанчынай года» (прэс-рэліз)

Прадстаўніца «Беларусбанка» - намеснік старшыні аб'яднанай прафсаюзнай арганізацыі па Гродзенскай вобласці Чэслава Мулярчык стала пераможцам конкурсу «Жанчына года 2018» у намінацыі «Духоўнасць і культура».  

zhenshhina-goda-1

Вынікі традыцыйнага рэспубліканскага конкурсу Беларускага саюза жанчын падвялі ў мінулую суботу на сцэне сталічнай гасцініцы «Вікторыя». З вялікай колькасці прэтэндэнтак розных узростаў і сфер дзейнасці журы вылучыла па восем у пяці намінацыях. Менавіта яны выйшлі на святочную сцэну і атрымалі запаветную статуэтку, новы сімвал конкурсу - «Васільковую жар-птушку».

Узнагароду Чэславе Мулярчык уручыў Міністр аховы здароўя Беларусі Валерый Малашка.

zhenshhina-goda-2

Жанчыны «Беларусбанка» ўжо не першы раз становяцца пераможцамі галоўнага жаночага конкурсу краіны, — расказала старшыня БСЖ банка Марына Лянчэўская. — У папярэднія гады мы рабілі акцэнт на жанчынах-кіраўніках, якія атрымлівалі ўзнагароды ў намінацыі «За паспяховае лідарства». У гэтым годзе вырашылі звярнуцца да тэмы малой радзімы і прыгледзецца да нашых жанчын на месцах, якія працуюць у рэгіёнах. Чэславу Уладзіславаўну добра ведаюць у банку. Калі вырашалі, каго з нашых жанчын будзем намінаваць на конкурс, і рэгіёны, і сталіца падтрымалі яе кандыдатуру. Яна не проста цудоўная і прыгожая жанчына, але і вельмі творчая асоба: піша вершы, выдатна ведае беларускую мову, гісторыю і культуру роднага краю. І што самае галоўнае - з задавальненнем дзеліцца сваімі ведамі з навакольнымі. Актыўнай жыццёвай пазіцыі Чэславы Уладзіславаўны можна толькі пазайздросціць. Сёння як прафсаюзны лідар банка ў вобласці, яна шмат  зрабіла і працягвае рабіць для супрацоўнікаў філіяла. Мы шчыра ганарымся, што побач з намі працуюць такія жанчыны.
zhenshhina-goda-3
 
 
zhenshhina-goda-4
 
Сама ж гераіня, распавядаючы аб сваiм калектыве ў адным з інтэрв'ю для карпаратыўнай газеты заўважыла: «З самага першага дня і па сёння ганаруся нашым калектывам, таму што ў «Беларусбанку» працуюць не толькі прафесійныя, але і разумныя, самадастатковыя, адказныя людзі. У нашым калектыве, як у вялікай сям'і, ёсць галоўнае - павага адзін да аднаго, вера, падтрымка і ніводнага займенніка «я». Тут кожны разумее, што толькі разам мы можам дамагчыся самых высокіх вынікаў, як у працы, так і ў спорце, творчасці. Гэта ўсё аб'ядноўвае і дае магчымасць перамагаць».

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!