Навіны банка і прэс-рэлізы
15.03.2019

«Беларусбанк» - Генеральны спонсар юбілейнай міжнароднай канферэнцыі

ААТ «ААБ Беларусбанк» у пяты раз выступіў Генеральным спонсарам штогадовай міжнароднай канферэнцыі «Беларусь: гандлёвае фінансаванне 2019», якая пройдзе 28-29 сакавіка гэтага года ў Мінску. Сталіца ў чарговы раз стане адной з найбуйнейшых пляцовак на тэрыторыі СНД для сустрэч экспартна-крэдытных агенцтваў, банкаў, кампаній, а канферэнцыя - падзеяй міжнароднага маштабу. Для ўдзелу ў мерапрыемстве акрэдытаваны прадстаўнікі Аўстрыі, Беларусі, Германіі, Кітая, Расіі, Фінляндыі, Швецыі, Чэхіі і іншых краін. У дзелавых перамовах таксама прымуць удзел прадстаўнікі найбуйнейшых прадпрыемстваў і кампаній Беларусі.

Колькасць удзельнікаў канферэнцыі, а таксама іх геаграфія, сведчаць аб значнай цікавасці міжнародных фінансавых колаў да паглыблення супрацоўніцтва і інтэграцыі з нашай краінай у пытаннях структуравання здзелак знешнеэканамічнага характару і павышэння іх эфектыўнасці.

Надыходзячая канферэнцыя прааналізуе праблемы і цяжкасці, з якімі сутыкаюцца банкі і карпарацыі пры структураванні здзелак гандлёвага фінансавання ў бягучым эканамічным клімаце.

Арганізатар канферэнцыі - кампанія WorldwideExpert Conferences пры падтрымцы Еўрапейскага Банка Рэканструкцыі і Развіцця. Традыцыйным удзельнікам канферэнцыі ў якасці Генеральнага спонсара з'яўляецца ААТ «ААБ Беларусбанк».

Даведачна:

Сёння партнёры «Беларусбанка» - гэта больш за 100 банкаў з 35 краін свету. Банк прадастаўляе кліентам магчымасць фінансавання знешнегандлёвых кантрактаў з контрагентамі з любога кутка планеты, гатовы да ўдзелу ў рэалізацыі буйнамаштабных інвестыцыйных праектаў у розных галінах эканомікі.

Кожны год «Беларусбанк» прыцягвае ў эканоміку краіны каля 2 млрд долараў ЗША. Аб'ём экспартна-імпартных аперацый кліентаў банка за апошні час павялічыўся на 4 млрд долараў ЗША.

Паспяхова функцыянуюць замежныя прадстаўніцтвы банка. Карэспандэнцкія адносіны сёння ўстаноўлены больш чым з 700 банкамі свету.

Аддзел камунікацый

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!