Навіны банка і прэс-рэлізы
04.03.2019

Аб змяненнях у разліках па аблігацыях, намінаваных у замежнай валюце

ААТ «ААБ Беларусбанк» інфармуе аб змяненнях у разліках па аблігацыях, намінаваных у замежнай валюце, у сувязі з уступленнем 01 сакавіка 2019 года ў сілу пастановы Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 19.12.2018 № 612 «Аб некаторых пытаннях правядзення валютных аперацый».

З улікам норм пастановы № 612, а таксама дадатковага тлумачэння Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, размяшчэнне, выплата працэнтаў, а таксама пагашэнне (датэрміновае пагашэнне) аблігацый ААТ «ААБ Беларусбанк», зарэгістраваных да 22.12.2018 (выпускі да 234-га ўключна), будзе ажыццяўляцца банкам у валюце іх наміналу. Разлікі па аблігацыях банка, зарэгістраваных пасля названай даты, будуць ажыццяўляцца ў беларускіх рублях.

У той жа час размяшчэнне, выплата працэнтаў, пагашэнне і датэрміновы выкуп намінаваных у замежнай валюце аблігацый карпаратыўных эмітэнтаў, якія не з'яўляюцца банкамі, з 01 сакавіка 2019 года можа ажыццяўляцца толькі ў беларускіх рублях, незалежна ад даты іх дзяржаўнай рэгістрацыі.

У частцы дзяржаўных валютных аблігацый пастанова № 612 прадугледжвае, што размяшчэнне, выплата даходу і пагашэнне як ранейшых, так і новых выпускаў будзе ажыццяўляцца Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь у валюце іх наміналу.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!