Навіны банка і прэс-рэлізы
01.03.2019

Аб змяненнях валютнага заканадаўства

З 01 сакавіка 2019 года ўступіла ў сілу пастанова Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь «Аб некаторых пытаннях правядзення валютных аперацый» ад 19 снежня 2018г. №612 (далей - Пастанова №612), нормы якой накіраваны на скарачэнне выпадкаў выкарыстання замежнай валюты ў разліках на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у рамках правадзімай Нацыянальным банкам РБ палітыкі ў галіне дэдаларызацыі. Унесеныя змяненні закранулі валютныя адносіны суб'ектаў гаспадарання (юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў), фізічных асоб, банкаў і НКФА.

Так, у рамках лібералізацыі і уніфікацыі валютнага заканадаўства з краінамі ЕАЭС, прадугледжаны шэраг змяненняў, якія тычацца спрашчэння парадку правядзення валютных аперацый, пры гэтым для суб'ектаў гаспадарання ўведзены парадак рэгістрацыі ў банку валютных аперацый, звязаных з рухам капіталу.

Выключана магчымасць выдачы Нацыянальным банкам дазволаў на правядзенне разлікаў у замежнай валюце на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Раней выдадзеныя дазволы на выкарыстанне замежнай валюты ў разліках паміж рэзідэнтамі спыняюць дзеянне з 1 сакавіка 2019 года. Разам з тым прадугледжаны пераходныя палажэнні па раней заключаных дагаворах. Так, па дагаворах з вызначаным тэрмінам дзеяння, заключаных да 22 снежня 2018 года, разлікі ў замежнай валюце праводзяцца на ўмовах, устаноўленых у гэтых дагаворах. Але пры змяненнi пасля 22 снежня 2018 года істотных умоў гэтых дагавораў, у тым ліку ў частцы падаўжэння тэрмінаў іх дзеяння, умовы гэтых дагавораў павінны прадугледжваць, што з 1 сакавіка 2019 г. разлікі па іх (у выпадку іх правядзення) павінны ажыццяўляцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Пастановы № 612.

Таксама з улікам патрабаванняў Пастановы №612 з 1 сакавіка 2019 года банкам устаноўлены парадак спагнання ўзнагароджання па асобных відах валютных аперацый у беларускіх рублях.

З гэтымі і іншымі змяненнямі патрабаванняў валютнага заканадаўства можна азнаёміцца на сайце банка ў адпаведных раздзелах, акрамя гэтага размешчаны абноўленыя бланкі дакументаў, якія выкарыстоўваюцца для мэт валютнага кантролю.