Навіны банка і прэс-рэлізы
26.02.2019

«Беларусбанк» падтрымаў «Гонку легенд» і спаборніцтвы па фрыстайле

«Беларусбанк» падтрымаў міжнародныя спаборніцтвы па фрыстайле і біятлонны фестываль «Гонка легенд», якія праходзілі на мінулым тыдні ў Раўбічах.

біятлон у Раўбічах

«Гонка легенд» сабрала як аматараў біятлону, так і легенд гэтага віду спорту ўжо ў трэці раз. У рамках фестывалю прайшлі мужчынскі і жаночы масавыя старты, змешаная эстафета, майстар-класы ад зорак сусветнага біятлону. Менавіта на гэтай «Гонцы легенд» афіцыйна з вялікім спортам развіталіся Дар'я Домрачава і Надзея Скардзіна.

Дар'я Домрачава і Надзея Скардзіна

Ужо праз тры дні пасля біятлоннага фестывалю Раўбічы прымалі чарговы этап Кубка свету па фрыстайле і турнір па сінхронных скачках, у гісторыі сусветнага фрыстайлу ён праводзіўся ўпершыню.

Кубак свету па фрыстайле

«У банка асаблівае стаўленне да лыжнай акрабатыкі: у рамках сацыяльнага праекта «Пераможам разам» ужо пяты год ажыццяўляецца супрацоўніцтва з федэрацыяй фрыстайлу. Прыемна ўсведамляць, што мы маем адну з лепшых школ у свеце па фрыстайле, - пракаменціраваў начальнік упраўлення інфармацыі і сацыяльнага развіцця Дзмітрый Бакіноўскі. - Фрыстайл - від спорту, у якім Беларусі ў апошнія гады складана знайсці роўных. Мы памятаем леташні поспех Ганны Гуськовай, нядаўнюю бліскучую перамогу беларускай фрыстайлісткі Аляксандры Раманоўскай на этапе Кубка свету па лыжнай акрабатыцы ў Маскве. Не буду ўтойваць, ёсць адчуванне, што мы ўсё ж такі перамагаем разам».

лыжная акрабатыка

біятлон гонка легенд

Даведачна.

У рамках праекта «Беларусбанк. Пераможам разам!» банк аказвае падтрымку спорту высокіх дасягненняў, а таксама выступае за развіццё фізічнай культуры і здаровага ладу жыцця.

Аддзел камунікацый

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!