Навіны банка і прэс-рэлізы
18.02.2019

6% гадавых: «Беларусбанк» падтрымае бізнес у гарадах-спадарожніках

У мэтах стымулявання прадпрымальніцкай дзейнасці «Беларусбанк» падтрымае развіццё бізнесу на тэрыторыі гарадоў-спадарожнікаў, а таксама ў Оршы і Аршанскім раёне. Акцыя пройдзе з 18 лютага 2019 года па 17 лютага 2020 года.

Па ўмовах акцыі для зноў прыцягнутых карпаратыўных кліентаў, зарэгістраваных на гэтых тэрыторыях, устаноўлена ўзнагароджанне за ўсе аперацыі банка па пакеце паслуг «Развіццё» ў памеры 1 руб. у месяц. Паслуга будзе дзейнічаць на працягу 1 года з моманту падключэння гэтых карпаратыўных кліентаў да названага пакета паслуг.

З мэтай развіцця сегмента малога і сярэдняга бізнесу для прадстаўнікоў прыватнага сектара, якія зарэгістраваны і ажыццяўляюць дзейнасць на тэрыторыі гарадоў-спадарожнікаў, устаноўлены наступныя працэнтныя стаўкі па крэдытах у беларускіх рублях:

- на мэты бягучай дзейнасці (прадукт «Мікра-Бізнес Абарот») у памеры стаўкі рэфінансавання НБ РБ - 3 п.п. (7% гадавых);

- на мэты інвестыцыйнай дзейнасці (прадукт «Мікра-Бізнес Інвест Плюс») у памеры стаўкі рэфінансавання НБ РБ - 4 п.п. (6% гадавых).

Аддзел камунікацый