У апошні час сталі вядомы выпадкі, калі карыстальнікі on-line сэрвісаў шэрагу беларускіх банкаў сталі ахвярамі махляроў. Зламыснікі пад выглядам супрацоўнікаў фінансавых устаноў Беларусі тэлефануюць кліентам і просяць прадыктаваць лагін і пароль ад Інтэрнэт-банкінгу або М-банкінгу, а таксама пашпартныя даныя. Так яны атрымліваюць доступ да картак і рахункаў.
«Факт у тым, што зламыснікі тэлефануюць грамадзянам, прадстаўляюцца супрацоўнікамі беларускіх банкаў і просяць даць персанальныя даныя. Важна памятаць, што ніколі нікому, нават супрацоўнікам банка, нельга паведамляць рэквізіты карты, лагін або пароль ад Інтэрнэт- або М-банкінгу, а таксама свае пашпартныя даныя», — папярэджвае намеснік старшыні праўлення «Беларусбанка» Святлана Кажэкіна.
«Супрацоўнік банка можа патэлефанаваць у выпадку, калі фінансавая ўстанова заўважыла падазроную аперацыю, і даведацца ў кліента, ці ажыццяўляў ён такую аперацыю. Пры гэтым, прадстаўнік фінансавай установы не будзе ўдакладняць у кліента даныя, якія прадастаўляе яму ў закрытым выглядзе», - дадала Святлана Кажэкіна.
Падобныя «актыўнасці» зламыснікаў назіраюцца і ў сацыяльных сетках.
«Махляры прапаноўваюць грамадзянам прыняць удзел у віктарынах на платнай аснове. Адзначым, што банк не праводзіць ніякіх платных апытанняў і падобных актыўнасцяў. Калі ласка, не пераходзьце па незнаёмых спасылках. Для камунікацыі з кліентам у папулярных месенджарах у банка існуюць афіцыйныя акаўнты», - падкрэсліла член праўлення.
Беларусбанк» абараняе фінансы і захоўвае канфідэнцыяльнасць асабістых даных кліентаў. Пры гэтым важна, каб кліент таксама выконваў правілы бяспекі. Памятайце, што:
- Лагін і пароль - гэта сакрэтная інфармацыя. Не паведамляйце нікому, нават супрацоўнікам банка гэтыя даныя;
- супрацоўнікі банка, ні пры якіх абставінах, не будуць запытваць ваш лагін і пароль.
Калі вы сталі ахвярай махляра:
- Заблакіруйце карту па тэлефоне, пазначаным на адваротным баку;
- звярніцеся з заявай у міліцыю;
- замяніце карту ў аддзяленні «Беларусбанка»
- змяніце пароль у Інтэрнэт-банкінгу і М-банкінгу.
Заклікаем грамадзян не ўвязвацца ў розныя фінансавыя афёры, быць пільнымі і не выдаваць інфармацыю, якая дазваляе выкарыстоўваць Вашы грашовыя сродкі без вашага ведама.
Аддзел камунікацый