Навіны банка і прэс-рэлізы
11.02.2019

Старшыня праўлення Віктар Ананіч: «Ні адзін беларускі банк сёння-заўтра не ператворыцца ў Тінькофф банк»

Віктар АнанічНа мінулым тыдні старшыня праўлення «Беларусбанка» Віктар Ананіч даў інтэрв'ю карпаратыўнаму часопісу «PRO Беларусбанк». Ён расказаў аб карэляцыі сацыяльнай накіраванасці бізнесу з яго эфектыўнасцю, аб пагрозах для банкаў з боку фінансавых тэхналогій, аб закрыцці аддзяленняў і магчымасці ўзаемадзеяння з дзяржаўнымі органамі. Публікуем найбольш яркія цытаты.

Аб даручэнні Прэзідэнта захоўваць сацыяльную накіраванасць банка

«Такія паняцці як «эканамічная эфектыўнасць», «рэнтабельнасць» і «сацыяльныя функцыі» для бізнесу з'яўляюцца рознанакіраванымі, але ў той жа час - яны не ўзаемавыключальныя. Растлумачу чаму. Выкананне банкам асобных сацыяльных функцый, да прыкладу, павышэнне фінансавай граматнасці насельніцтва, спрыяе росту даверу да банкаўскай сістэмы, гэта ў сваю чаргу вядзе да прытоку новых лаяльных кліентаў, росту прадуктовай нагрузкі і паказчыкаў бізнесу. Таму задача, якую перад банкам паставіў Прэзідэнт (захоўваць сацыяльную накіраванасць - прыкл. аўтара), ускосна спрыяе павышэнню не толькі нашай эфектыўнасці, але і іншых банкаў, а таксама фарміруе станоўчы эфект для беларускай эканомікі ў цэлым».

Аб канкурэнцыі банкаў з фінтэх-кампаніямі

«На гэтым этапе жыцця і ва ўмовах беларускай эканомікі ў традыцыйных банкаўскіх арганізацый ёсць перавагі ў выглядзе маштабу, брэнда, рэпутацыі і існуючай сеткі аддзяленняў. Але гэта пакуль, паасобку фінтэх-кампаніі мала чым могуць пагражаць вялікім банкам, трэба разумець, што іх колькасць можа прывесці да сінэргетычнага эфекту.

Якія напрамкі яны могуць захапіць? Рынак крэдытавання, страхавання, міжнародныя грашовыя переводы, анлайн-, мабільныя плацяжы, аддаленае кансультаванне, лічбавую валюту і тэхналогію блокчэйн, краўдпаслугі».

Аб залежнасці лічбавізацыі ад дабрабыту грамадства

«Што тычыцца трансфармацыі банкаў з традыцыйных ў віртуальныя, то яна ўжо адбываецца. Праўда, гэта не значыць, што, да прыкладу, «Беларусбанк» быў і раптам яго не стала ці ён быў адным, а за тыдзень-два ператварыўся ў іншы. На беларускім рынку будуць і далей спалучацца традыцыйныя і ўльтрасучасныя формы прадстаўлення банкаў і іх паслуг на рынку. На якім баку будзе перавага, залежыць у першую чаргу ад пераваг спажыўцоў банкаўскіх паслуг, а таксама ад стану эканомікі, тэхнічнай, тэлекамунікацыйнай аснашчанасці, ад дабрабыту грамадства і яго гатоўнасці да ўспрымання прадуктаў у новай форме».

Аб закрыцці аддзяленняў

«На пачатак 2019 года па ўсёй тэрыторыі Беларусі працавала 1332 аддзяленні, большая частка з іх, 710, застаецца ў сельскай мясцовасці. За мінулы год колькасць аддзяленняў зменшылася на 146.

У бліжэйшай будучыні мы працягнем аптымізацыю сеткі аддзяленняў, у першую чаргу гэта закране нерэнтабельныя аддзяленні. Але ў той жа час мы будзем весці актыўнае супрацоўніцтва з «Белпоштай» для задавальнення патрэб кліентаў, якім неабходны  афлайн паслугі».

Аб узаемадзеянні з дзяржаўнымі органамі

«Банкі будуць узаемадзейнічаць са сваімі агентамі і партнёрамі ў частцы продажу прадуктаў праз іх сеткі. Як сваіх патэнцыяльных партнёраў у тым ліку мы разглядаем і органы сацыяльнай абароны насельніцтва, і арганізацыі гандлю.

Узаемадзейнічаць з дзяржорганамі можна і на іншых узроўнях. Да прыкладу, банкі могуць прадастаўляць даныя арганізацый праз свае дыстанцыйныя каналы, што дазволіць прама ў ДБА атрымліваць даведкі, дазволы, ліцэнзіі, прадастаўляць справаздачы».

Цалкам прачытаць інтэрв'ю можна ў часопісе «PRO Беларусбанк».

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!