Навіны банка і прэс-рэлізы
01.02.2019

«Беларусбанк» прыступіў да прыёму заявак на куплю дзяржаўных аблігацый 251-га і 252-га выпускаў

ААТ «ААБ Беларусбанк» прымае даручэнні ад фізічных і юрыдычных асоб на куплю дзяржаўных аблігацый 251-га і 252-га выпускаў, намінаваных у еўра і доларах ЗША.
Дзяржаўныя аблігацыі 251-га выпуску будуць даразмяшчацца 5 лютага 2019 года падчас аўкцыёну цэн у гандлёвай сістэме біржы, аблігацыі 252-га выпуску размяшчаюцца на штодзённай аснове з 1 лютага па 15 лютага 2019 года і з 25 лютага па 15 жніўня 2019 года шляхам адкрытага продажу на біржы без правядзення аўкцыёну.
З падрабязнай інфармацыяй і пералікам пунктаў продажаў можна азнаёміцца тут.