Навіны банка і прэс-рэлізы
24.01.2019

ААТ "ААБ Беларусбанк" пачаў прыём заявак на куплю аблігацый ЗАТ "Еўраопт" 5-га і 6-га выпускаў, у тым ліку праз сістэму "Інтэрнэт-банкінг".

ААТ "ААБ Беларусбанк" з 24 студзеня 2019 года пачаў аказваць кліентам паслугі па куплі аблігацый ЗАТ "Еўраопт" 5-га і 6-га выпускаў, у тым ліку праз сістэму "Інтэрнэт-банкінг".

Агульны аб'ём эмісіі двух выпускаў аблігацый складае 10 млн. долараў ЗША, тэрмін абарачэння - 5 гадоў (з афертай на датэрміновы выкуп перад пагашэннем). Працэнтная стаўка па аблігацыях фіксаваная і роўная 6,2 працэнтам гадавых.
Аблігацыі ЗАТ "Еўраопт" 5-га і 6-га выпускаў можна набыць у пунктах брокерскага абслугоўвання  або ў сістэме Інтэрнэт-банкінг ААТ "ААБ Беларусбанк".

ААТ "ААБ Беларусбанк" ажыццяўляе брокерскае абслугоўванне кліентаў па набыцці аблігацый ЗАТ "Еўраопт" 5-га і 6-га выпускаў без камісій.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!