Добрая навіна для жыхароў горада Ліда! Цяпер, разлічваючыся карткамі Клубаў «Аксаміт», #настарт, «Карт-бланш», абсталяванымі спецыяльным штрых-кодам, у гандлёвым цэнтры «Патсдам», Вы становіцеся ўдзельнікам яго дысконтнай праграмы і карыстаецеся тымі ж зніжкамі і прывілеямі, што і трымальнікі дысконтных карт! Дысконтная карта гандлёвага цэнтра «Патсдам» з'яўляецца накапляльнай, усе пакупкі, здзейсненыя з прад'яўленнем карты, падсумоўваюцца. Накапленні нулююцца штоквартальна.
Па дысконтнай карце прадастаўляюцца наступныя зніжкі:
Зніжка 1% - накапленні да 100 бел.руб.
Зніжка 2% - накапленні 101 бел.руб.– 300 бел.руб.
Зніжка 3% - накапленні 301 бел.руб. – 800 бел.руб.
Зніжка 5% - накапленні больш за 801 бел.руб.
Нагадаем, што карткі банка, абсталяваныя спецыяльным штрых-кодам, таксама ўдзельнічаюць у дысконтных праграмах сеткі крамаў «Белвест», «Ганна», «Страла» і ва ўстановах «Burger House» і «Бэйкхаус», размешчаных у горадзе Магілёве.
Якія перавагі для кліентаў? Менш дысконтных картак, у кашальку толькі самае важнае і неабходнае.
Якія перавагі для юрыдычных асоб, што ўдзельнічаюць у праграме банка? Магчымасць павялічыць тавараабарот, прыцягнуць да сябе дадатковую ўвагу, а таксама атрымаць доступ да кліенцкай базы, якая цікавіць: банк можа дапамагчы юрыдычнай асобе разаслаць СМС-паведамленні пэўнай мэтавай аўдыторыі. Як вынік, Вы прыцягваеце да свайго брэнду менавіта тых кліентаў, якім будзе цікавая Ваша прадукцыя (паслугі), і пры гэтым разумна расходуеце бюджэт на рэкламную кампанію.
Супрацоўніцтва з Беларусбанкам заўсёды выгадна!