Навіны банка і прэс-рэлізы
11.01.2019

Прадстаўнікі банка наведалі 270 устаноў у рамках акцыі «Нашы дзеці»

«Беларусбанк» актыўна падключыўся да дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» і працягнуў марафон падарункаў і цудаў. З навагоднімі святамі выхаванцаў дзіцячых дамоў сямейнага тыпу ў розных рэгіёнах краіны павіншавалі прадстаўнікі банка.

Дзіцячы дом сямейнага тыпу ў Лагойску, які банк пабудаваў у рамках праекта «Бацькоўскі дом», наведаў старшыня Наглядальнага савета «Беларусбанка», першы намеснік Прэм'ер-міністра Аляксандр Турчын. Падарункі прымала сям'я Ліцвяковых, Марына і Вячаслаў сёння выхоўваюць 10 хлопчыкаў і дзяўчынак.

image001

«Для дзяцей самае галоўнае - гэта дом. Таму дзяржаўная палітыка накіравана на тое, каб дзеці жылі ў такіх дамах і ў іх было адчуванне мамы і таты, сямейнага свята», — адзначыў Аляксандр Турчын.

У аграгарадок Гарадзец, дзе ў доме сямейнага тыпу пражывае сям'я Канаваленка, ужо па традыцыі з падарункамі і віншаваннямі прыехалі старшыня праўлення банка і кіраўніцтва філіяла №700 - Магілёўскага абласнога ўпраўлення.

2

«Падарункі - гэта добра, цукеркі - гэта добра, але мы разумелі, што дзеткам патрэбна сям'я. Таму была прынятая праграма «Бацькоўскі дом». Дзякуючы гэтаму праекту банк пабудаваў па ўсёй краіне ўжо 16 дамоў, 152 дзіцяці жыве ў сем'ях», — адзначыў старшыня праўлення «Беларусбанка» Віктар Ананіч.

Вялікі дом для сям'і банк пабудаваў 8 гадоў таму. У Святланы і Аляксандра на выхаванні 9 дзяцей. Для гасцей спецыяльна быў падрыхтаваны навагодні спектакль.

3

4

Чакалі гасцей і ў суседняй вёсцы Малыя Славені. Сямейны дзіцячы дом Саўчанка першым з'явіўся ў раёне 10 гадоў таму і ўжо выпусціў у жыццё 17 хлопчыкаў і дзяўчынак. Сёння тут чацвёра выхаванцаў, прадстаўнікоў банка здзіўлялі талентамі.

5

6

Для сям'і патрэбныя ў побыце падарункі ад «Беларусбанка» - адзін з іх магутны пыласос. Сёння ў Магілёўскай вобласці тры дамы, якія банк перадаў сем'ям.

7

У рамках рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці» хлопчыкаў і дзяўчынак «Бягомльскай дапаможнай школы-інтэрнат Докшыцкага раёна» з навагоднімі святамі прыехалі павіншаваць старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Андрэйчанка і намеснік старшыні праўлення «Беларусбанка» Таццяна Міхайлоўская. Установе ад банка перадалі пыласосы і навагоднія падарункі для дзяцей. Сёння ў школе-інтэрнаце пражываюць 106 выхаванцаў, з іх 29 - дзеці-інваліды.

8

Віншаванне дзяцей са шматдзетных сем'яў, сацыяльных прытулкаў і дамоў-інтэрнатаў з каляднымі і навагоднімі святамі - даўняя традыцыя «Беларусбанка». Усе структурныя падраздзяленні, грамадскія арганізацыі штогод актыўна ўключаюцца ў дабрачынную акцыю «Нашы дзеці», каб падарыць сацыяльным сіротам навагоднюю казку.

9

10

У рамках цяперашняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» супрацоўнікі банка наведалі каля 270 устаноў, у якіх выхоўваюцца і праходзяць навучанне больш за 9500 дзяцей.  

11

image012

Даведачна:

Навагодняя дабрачынная акцыя «Нашы дзеці» прайшла з 10 снежня 2018 года па 11 студзеня 2019 года. Яна накіравана на аказанне дапамогі і падтрымкі дзецям, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі і маюць патрэбу ў асаблівай увазе дзяржавы і грамадства.

Аддзел камунікацый