Навіны банка і прэс-рэлізы
03.01.2019

«Беларусбанк» інфармуе аб умовах крэдытавання (прэс-рэліз)

ААТ «ААБ Беларусбанк» захоўвае анансаваныя 08.11.2018 умовы крэдытавання нерухомасці – працэнтная стаўка па крэдыце складае стаўку рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, павялічаную на 5 працэнтных пунктаў. Адначасова падоўжана абмежаванне прыёму новых крэдытных заявак на набыццё жылых памяшканняў, а таксама на выдачу крэдытаў на спажывецкія патрэбы ў рамках крэдытнага канструктара тэрмінам да 4, 5 гадоў незалежна ад спосабу забеспячэння выканання абавязацельстваў па крэдытных дагаворах.

Усе вышэйназваныя абмежаванні захоўваюцца па 31 студзеня 2019 года.

Звяртаем Вашу ўвагу, што крэдытаванне будаўніцтва і набыцця жылля з дзяржаўнай падтрымкай ажыццяўляецца Банкам у адпаведнасці са штогадовай пастановай Урада Рэспублікі Беларусь. Пытанні фарміравання палітыкі ў гэтай галіне знаходзяцца ў кампетэнцыі Міністэрства архітэктуры Рэспублікі Беларусь.

Змяненне працэнтных ставак, а роўна абмежаванне на куплю кватэр, не закранулі партнёрскія праграмы Банка - крэдыт «Іпатэка з намі» (ААТ «Бабруйскі завод буйнапанэльнага домабудавання», ТАА «Трайпл», група кампаній Dana Holding, ТАА «Будформула»).

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на карпаратыўным сайце www.belarusbank.by або патэлефанаваўшы ў Кантакт-цэнтр па нумары 147.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!