Два з палавінай гады таму ў банку быў запушчаны першы «клубны» прадукт – Клуб «Аксаміт». Яго асноўная аўдыторыя – людзі старэйшага пакалення, якія вядуць дынамічны лад жыцця і цэняць свой час, асабліва праведзены ў сям’і. За час існавання Клуба «Аксаміт» яго членамі сталі 600 тысяч чалавек!
Па традыцыі Беларусбанк вырашыў адзначыць юбілейнага трымальніка карткі, узнагародзіць яго памятнымі сувенірамі і высветліць, чаму кліент аддаў перавагу менавіта гэтаму банкаўскаму прадукту. 600-тысячным трымальнікам карткі Клуба «Аксаміт» стала Пабядзінская Ірына Пятроўна з горада Мінска. Як адзначае Ірына Пятроўна, картку Клуба «Аксаміт» яна аформіла, таму што добра разумее выгаду ад разлікаў ёй.
Акрамя магчымасці атрымання дадатковага даходу трымальнікі карткі могуць аформіць спецыяльны крэдыт «Час жыць», уклад «Класік безадзыўны да года» з павышанай працэнтнай стаўкай, а таксама дагавор добраахвотнага страхавання са зніжкай 15%.
Лічбы кажуць самі за сябе: 600 тысяч задаволеных кліентаў з задавальненнем карыстаюцца любімай карткай Клуба «Аксаміт» і раяць аформіць яе іншым - гэта вялікі поспех і гонар для Беларусбанка.