Навіны банка і прэс-рэлізы
27.12.2018

«Беларусбанк» прыцягнуў сіндыкаваны крэдыт на суму 151 млн еўра

27 снежня 2018 года ААТ «ААБ Беларусбанк» прыцягнуў сіндыкаваны крэдыт на агульную суму 151 млн еўра. Бягучы праект з'яўляецца 15-й вялікай здзелкай банка. Сродкі прадастаўляюцца траншамі на тэрмін 1,5 і 2 гады на агульнакарпаратыўныя мэты і фінансаванне гандлёвых кантрактаў кліентаў банка. Арганізатарамі здзелкі выступілі 14 фінансавых інстытутаў Расіі і краін СНД, трое з якіх упершыню прымаюць удзел у падобных пагадненнях банка.

Намеснік Старшыні Праўлення «Беларусбанка» Аляксандр Паліўка адзначыў, што банк дэбютаваў на рынку міжнароднай сіндыкаванай пазыкі ў 2006 годзе і сённяшні поспех здзелкі ў чарговы раз дэманструе высокі ўзровень даверу інвестараў да банка, а таксама аўтарытэт і прафесіяналізм арганізатараў. «Мы ўдзячны банкам-арганізатарам за аказаную падтрымку і плённае супрацоўніцтва», – дадаў член Праўлення.

Прадастаўленне адначасова ў такой ступені значнай сумы рэсурсаў найбуйнейшаму беларускаму банку сведчыць аб захаванні высокага апетыту да беларускай рызыкі, і рызыкі «Беларусбанка» ў прыватнасці, з боку замежных партнёраў. Здзелка ўнікальная як па аб'ёме, тэрміновасці і па цэнавых параметрах, так і складам банкаў-удзельнікаў.

Як адзначылі арганізатары здзелкі, у міжнародных фінансавых колах «Беларусбанк» з'яўляецца адным з вядомых беларускіх брэндаў, які зарэкамендаваў сябе як надзейны дзелавы партнёр з выразна сфармуляванай, зразумелай і паслядоўнай бізнес-стратэгіяй.

Аддзел камунікацый