Напярэдадні 96-ага дня нараджэння «Беларусбанка» пяць дзён у эфіры праграмы «Наша раніца» і радыёстанцыі «Цэнтр FM» задавалі пытанні пра гісторыю банкаўскай справы. Тэлегледачы і слухачы змаглі праверыць свае веды, трапіць у прамы радыёэфір, а самыя ўдачлівыя стаць уладальнікамі каштоўных падарункаў ад «Беларусбанка». Уручыў сувеніры галоўны персанаж «Азбукі фінансавай граматнасці ад Беларусбанка» - Грошык.
Больш за паўтысячы чалавек адправілі правільныя адказы за ўвесь час правядзення інтэлектуальнай гульні. Пяць пераможцаў былі вызначаны з дапамогай генерацыі спецыяльнай праграмы. Уладальнікамі памятных манет і каштоўных прызоў ад «Беларусбанка» сталі Таццяна Шалак, Ганна Сляпухіна, Кацярына Канцыял, Дзмітрый Кульгавен і Алена Кеорпек-Фролкіна.
Пасля завяршэння цырымоніі ўручэння прызоў пераможцы праекта засталіся пад уражаннем ад экскурсіі па музеі Галаўнога офіса банка, у якім пабывалі ўпершыню. Удзельнікі гульні змаглі на справе даведацца, хто з вядомых класікаў быў першым укладчыкам у банку і азнаёміліся з работай найстарэйшага банкамата фінансавай установы.
Аддзел камунікацый
Даведачна:
26 снежня 1922 года - дата ўтварэння найбуйнейшага і найстарэйшага фінансавага інстытута краіны. У гэты дзень уступіла ў сілу пастанова Саўнаркама РСФСР «Аб заснаванні дзяржаўных ашчадных кас».