На Міжнародным фестывалі-конкурсе «Выбар года» па выніках маркетынгавых даследаванняў спажыўцоў і экспертаў у намінацыі «Банк года» ўзнагароду чарговы раз атрымаў «Беларусбанк».
Медаль «Выбар года» банк атрымлівае ўжо ў 11-ы раз, што сведчыць пра яго ўстойлівае становішча на фінансавым рынку і давер кліентаў. У гэтым годзе ўзнагароду ўручылі намесніку Старшыні Праўлення Святлане КАЖЭКІНАЙ і дырэктару дэпартамента рознічнага бізнесу Іне РУСАКОВІЧ.
Міжнародны фестываль-конкурс «Выбар года» - гэта штогадовы праект, які вызначае і папулярызуе вядомыя тавары і паслугі ў розных катэгорыях. Лідараў выбіраюць на падставе маркетынгавых даследаванняў, што праводзяцца сярод спажыўцоў, экспертаў, рэкламнай камісіі, высокага журы і аргкамітэта конкурсу.
Фестываль-конкурс мае міжнародны статус, а значыць, пераможцы прэміі «Выбар года» становяцца вядомыя далёка за межамі краіны. Праект ініцыяваны кампаніяй Fеstivals International (USA) і European Marketing Foundation (Еўрапейскі фонд сацыяльных даследаванняў, Брусель, Бельгія) пры European Chamber of Commerce Industry and Trade (Brussels) (Еўрапейская Гандлёвая Палата, Брусель).
Аддзел камунікацый