Навіны банка і прэс-рэлізы
12.12.2018

Рэйтынгавае агенцтва S&P Global Ratings пацвердзіла доўгатэрміновы і кароткатэрміновы крэдытныя рэйтынгі ААТ «ААБ Беларусбанк» (прэс-рэліз)

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва S&P Global Ratings пацвердзіла доўгатэрміновы і кароткатэрміновы крэдытныя рэйтынгі ААТ «ААБ Беларусбанк» на ўзроўні В/В. Прагноз змянення рэйтынгаў «Стабільны».

Гэта адзнака адлюстроўвае лідзіруючыя пазіцыі Банка на рынку, а таксама прадастаўленне бягучай падтрымкі з боку ўрада, што абумоўлена як важнай роляй Банка пры аказанні банкаўскіх паслуг насельніцтву, так і яго значэннем для эканомікі ў цэлым. Бізнес-пазіцыя Банка ацэнена S&P Global Ratings як «моцная», структура рэсурснай базы як «стабільная» і «дыверсіфіцыраваная». Узровень паказчыкаў фандавання ААТ «ААБ Беларусбанк» «вышэй сярэдняга» па банкаўскім сектары Рэспублікі Беларусь.

Пацвярджэнне крэдытных рэйтынгаў Банка сведчыць аб празрыстасці і адкрытасці дзейнасці ААТ «ААБ Беларусбанк», дэманструе высокі ўзровень плацежаздольнасці фінансавай установы як надзейнага дзелавога партнёра, спрыяе прыцягненню інвестыцый у эканоміку Рэспублікі Беларусь.

Аддзел камунікацый ААТ «ААБ Беларусбанк»