«Беларусбанк» атрымаў падзяку за ўклад у развіццё нацыянальнага чэмпіянату і прыняў рашэнне падоўжыць партнёрскія адносіны з Беларускай федэрацыяй футбола ў наступным годзе. На цырымоніі закрыцця футбольнага сезона «Зорны мяч - 2018» старшыня АБФФ Сяргей Румас уручыў падзяку банку за ўклад у развіццё нацыянальнага чэмпіянату.
У прывітальным слове Старшыня Праўлення банка Віктар Ананіч заявіў, што «банк прыняў рашэнне падоўжыць партнёрства з федэрацыяй і ў 2019 годзе». «Спадзяемся, што ў будучыні беларуская зборная будзе займаць усё больш высокія пазіцыі ў сусветным рэйтынгу FIFA», — выказаў надзею Віктар Ананіч.
Падчас цырымоніі Старшыня Праўлення ўручыў кубак лепшаму футбалісту чэмпіянату Ігару Стасевічу, які атрымаў узнагароду трэці год запар.
Па выніках футбольнага сезона капітан БАТЭ таксама стаў уладальнікам тытула лепшага паўабаронцы. Статуэтку футбалісту ўручыў намеснік Старшыні Праўлення «Беларусбанка» Сяргей Мельнік.
Паўла Рыбака, лепшага абаронца чэмпіянату, узнагародзіў выканаўчы дырэктар «Беларусбанка» Аляксандр Ягораў.
«Беларусбанк» супрацоўнічае з АБФФ з 2013 года і на працягу пяці гадоў захоўвае статус Генеральнага партнёра Нацыянальнага чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па футболе сярод каманд вышэйшай лігі.
Аддзел камунікацый ААТ «ААБ Беларусбанк»