«Беларусбанк» як сацыяльна адказны інстытут прыняў рашэнне аб аказанні дапамогі ахове здароўя Бабруйска - набыў рэанімабіль для гарадской дзіцячай бальніцы. Урачыстая перадача рэанімацыйнай брыгадзе УАЗ «Бабруйская гарадская дзіцячая бальніца» новай «клінікі на колах» адбылася напярэдадні ў горадзе на Бярэзіне.
Ва ўрачыстай цырымоніі ўручэння рэанімабіля таксама прынялі ўдзел старшыня Бабруйскага гарвыканкама Аляксандр Студнеў, дырэктар філіяла №703 «Беларусбанка» Алег Макараў.
На думку ўлад горада, новы рэанімабіль, абсталяваны высокатэхналагічнай і сучаснай тэхнікай, вельмі патрэбны гораду для экстраннай медыцынскай дапамогі.
Нагадаем, што раней рэанімабілі былі перададзены ўстановам аховы здароўя Гродна і Магілёва.
З 2016 года Банкам рэалізуецца Палітыка ў галіне карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці, а ў мінулым годзе «Беларусбанк» стаў удзельнікам Глабальнага Дагавора ААН у Беларусі - найбуйнейшай міжнароднай ініцыятывы ў галіне карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці.
Падтрымку ўстановам аховы здароўя, сацыяльнай абароны, грамадскiм аб'яднанням Банк аказвае ў рамках праекта «Вектар дабрыні».
Аддзел камунікацый ААТ «ААБ Беларусбанк»