Нягледзячы на прагнозы надвор'я, першы дзень зімы апынуўся па-спартыўнаму гарачым. 1 снежня ў сталіцы адбыўся вертыкальны забег «Bright Vertical» па лесвіцы Нацыянальнай бібліятэкі. У пачатку праграмы ўдзельнікаў мерапрыемства чакала размінка.
Гэта мерапрыемства арганізавана ў рамках праекта «Bright Team» фонду «Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года» пры падтрымцы Нацыянальнага партнёра гульняў - ААТ «ААБ Беларусбанк». Жадаючымі праверыць свае сілы сталі 125 удзельнікаў.
Сёння забег па прыступках - гэта рэдкая магчымасць паспрабаваць сябе ў хуткасным пад'ёме на верхнія паверхі галоўнай альма-матэр ведаў Беларусі. Пры гэтым, як паказала практыка, у нашай краіне папулярнасць такога роду спартыўных мерапрыемстваў пастаянна ўзрастае. Гэта ўжо не першы падобны забег.
Усім удзельнікам забегу без выключэння давялося сутыкнуцца з няпростай задачай - пераадолець 73 метры і падняцца па лесвіцы на 23-ці паверх «беларускага алмаза».
Усяго адбылося пяць забегаў, у кожным з якіх прымалі ўдзел па 25 чалавек. Паказальна, што значную частку ўсіх удзельнікаў забегу склалі прадстаўнікі найбуйнейшага банка краіны. Кожная прыступка была як асобная перашкода, таму ў лідарах апынуліся самыя трэніраваныя і вынослівыя.
У выніку пераможцам спаборніцтваў сярод мужчын стаў Руслан Мацукоў (вынік - 2 хвіл. 21,5 сек.).
Сярод жанчын 1-ае месца заняла Дзіяна Лупенко (3 хвіл. 24,1 сек.).
Па выніках забегу пераможцы вертыкальнага забегу атрымалі падарункі ад Нацыянальнага партнёра гульняў – «Беларусбанка» і фонду «Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года».
Варта адзначыць, што каманда «Беларусбанка» рэгулярна прымае ўдзел у мерапрыемствах у рамках праекта «Bright Team». Так, нашым супрацоўнікам не было роўных у таварыскім турніры па сквошу «Bright Squash». Каманда фінансавай установы таксама прыняла ўдзел у адкрытай трэніроўцы па боксе «Bright Boxing Training».
Аддзел камунікацый ААТ «ААБ Беларусбанк»