27 і 28 лістапада 2018 года дэлегацыя дзяржаўных органаў кіравання Рэспублікі Беларусь і «Беларусбанка» правялі сустрэчы ў Германіі і Францыі па развіцці двухбаковых гандлёвых адносін. У перагаворах у Берліне і Парыжы прынялі ўдзел Міністр фінансаў Максім Ермаловіч, Старшыня Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Віктар Ананіч, прадстаўнікі Нацыянальнага банка і Міністэрства фінансаў Беларусі.
Пытанні далейшага паляпшэння ўмоў для ўзаемнага гандлю, прыцягнення нямецкіх і французскіх інвестыцый у эканоміку Беларусі абмеркаваны членамі беларускай дэлегацыі з Дзяржаўным сакратаром Міністэрства эканомікі і энергетыкі ФРГ і Галоўным эканамістам Казначэйства Міністэрства эканомікі і фінансаў Францыі.
У рамках візіту беларускай дэлегацыі ў Парыж праведзена сустрэча з банкам Сасьетэ Жэнераль (Société Générale) з мэтай пашырэння комплексу банкаўскіх паслуг, у прыватнасці, для забеспячэння гандлю з трэцімі краінамі.
Двухбаковыя сустрэчы выклікалі вялікі інтарэс з боку замежных партнёраў, у рамках якіх быў дасягнуты шэраг дамоўленасцей.
Аддзел камунікацый ААТ «ААБ Беларусбанк»