Урачыстая цырымонія адкрыцця міжнароднага дзіцячага конкурсу песні «Еўрабачанне 2018» прайшла напярэдадні ў Мінску. На мерапрыемстве прысутнічалі ўсе 20 дэлегацый краін-удзельніц.
У гэтым годзе Нацыянальным партнёрам дзіцячага конкурсу песні выступае «Беларусбанк». У рамках урачыстага адкрыцця «Еўратыдня» Старшыня Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант уручыў сертыфікат Нацыянальнага партнёра конкурсу намесніку Старшыні Праўлення «Беларусбанка» Сяргею Мельніку.
На працягу многіх гадоў «Беларусбанк» традыцыйна падтрымлівае маштабныя і значныя мерапрыемствы ў сферы культуры. Дзякуючы дабрачыннаму праекту «Беларусбанк. Прастора натхнення» Банк уносіць свой уклад у падтрымку таленавітых дзяцей і моладзі. А партнёрства ў форуме такога маштабу - гэта яшчэ і ўклад у імідж краіны.
Беларусь на міжнародным дзіцячым конкурсе прадстаўляе Даніэль Ястрэмскі. «Беларусбанк» жадае юным удзельнікам конкурсу і іх камандам яскравых выступленняў і незабыўных уражанняў ад нашай краіны. I няхай пераможа самы таленавіты!
Аддзел камунікацый ААТ «ААБ Беларусбанк