Навіны банка і прэс-рэлізы
19.11.2018

Беларусбанк - партнёр Нацыянальнага конкурсу «Прадпрымальнік года»

У Мінску прайшла галоўная падзея Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва (GEW Belarus). «Беларусбанк» другі год запар стаў партнёрам Нацыянальнага конкурсу «Прадпрымальнік года», які завяршыўся цырымоніяй узнагароджання пераможцаў. Мерапрыемства адкрыў Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас.

Лепшых прадстаўнікоў прыватнага сектара краіны павіншавала кіраўніцтва «Беларусбанка».

«Нам прыемна быць партнёрамі такога значнага форуму, які дапамагае бізнесу стаць на ногі. Бо адзін з першых крокаў да яго стварэння - гэта крок у банк. У «Беларусбанку» створаны ўсе ўмовы, для таго каб прадпрымальнікі атрымалі кансультацыю і неабходныя фінансавыя навыкі. Мы заўсёды будзем спрыяць развіццю малога і сярэдняга бізнесу», – адзначыў Старшыня Праўлення Віктар Ананіч.

predprinimatel_goda

Пераможцам ад Банка былі ўручаны сертыфікаты на атрыманне зніжкі ў памеры 50% кошту абанентнай платы за карыстанне пакетам паслуг тэрмінам на 1 год. Сертыфікаты атрымалі ўсе 26 пераможцаў, 8 з якіх з'яўляюцца кліентамі «Беларусбанка».

predprinimatel_goda2

Сёння для суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва «Беларусбанк» прадастаўляе шэраг паслуг: банкаўскія, лізінгавыя, кансалтынгавыя, брокерскія. У Банку паспяхова рэалізуецца Праграма падтрымкі суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу, у рамках якой для прадстаўнікоў прыватнага сектара дзейнічае шырокая лінейка крэдытных прадуктаў, уключаючы крэдыты для пачынаючых прадпрымальнікаў і для інавацыйных праектаў.

Аддзел камунікацый ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!