Урачыстая цырымонія адкрыцця абноўленага будынка ЦБП №119 філіяла №121 ААТ «ААБ Беларусбанк» адбылася напярэдадні ў Лунінцы. Размаўляючы з жыхарамі горада і супрацоўнікамі банка, Старшыня Праўлення Віктар Ананіч адзначыў, што за два гады «Беларусбанк» абнавіў будынкі амаль у 200 гарадах Беларусі.
Да віншаванняў таксама далучыліся начальнік філіяла №100-Брэсцкае абласное ўпраўленне Уладзімір Меша і старшыня Лунінецкага райвыканкама Аляксандр Пачко.
У новым аддзяленні адбыліся значныя змяненні. У сувязі з рэканструкцыяй будынка павялічылася плошча памяшкання, з'явілася электронная чарга, месцы чакання, асобныя месцы для кансультантаў. Зроблена гэта ў першую чаргу для зручнасці кліентаў.
У абноўленым ЦБП №119 зроблена ўсё, каб максімальна хутка і якасна аказваць кліентам неабходныя паслугі, забяспечваць эфектыўнае і выгаднае ўзаемадзеянне як для прадпрыемстваў рэгіёна, так і для банка.
Кіраўніцтва «Беларусбанка» выказала надзею, што дзякуючы новым тэхналогіям і прафесійнаму ўзроўню спецыялістаў знаходжанне кліентаў у ЦБП пакіне самыя добрыя ўражанні.
Аддзел камунікацый ААТ «ААБ Беларусбанк»