Навіны банка і прэс-рэлізы
06.11.2018

«Збіраем ураджай» разам з новымі дэпазітамі «Беларусбанка»!

1. «Беларусбанк» інфармуе ўкладчыкаў, што з 8 лістапада 2018 года ўводзяцца новыя тэрміновыя банкаўскія ўклады ў беларускіх рублях:

«Ураджайны Адзыўны»

Тэрмін захоўвання 3 і 6 месяцаў, расходныя аперацыі па ўкладзе здзяйсняюцца ў межах астатку капіталізаваных і незапатрабаваных працэнтаў, магчымасць папаўнення, датэрміновае скасаванне з пералікам працэнтаў.

Памер працэнтных ставак:

па тэрміновым адзыўным банкаўскім укладзе «Ураджайны Адзыўны»:

- з тэрмінам захоўвання 3 месяцы - 7,8% гадавых (СКА НБРБ * мінус 3,7 працэнтнага пункта) - пераменная працэнтная стаўка;

- з тэрмінам захоўвання 6 месяцаў - 8% гадавых (СКА НБРБ мінус 3,5 працэнтнага пункта) - пераменная працэнтная стаўка.

З перавагамі ўкладу «Ураджайны Адзыўны» можна азнаёміцца тут.

«Ураджайны Адзыўны On-line»

Адкрыццё і кіраванне ўкладам, не наведваючы структурныя падраздзяленні банка. Тэрмін захоўвання 3 і 6 месяцаў, расходныя аперацыі па ўкладзе здзяйсняюцца ў межах астатку капіталізаваных і незапатрабаваных працэнтаў, магчымасць папаўнення. Вяртанне ўкладу пры надыходзе тэрміну ажыццяўляецца шляхам пераводу астатку грашовых сродкаў з налiчанымi працэнтамі на банкаўскую плацежную картку.

Памер працэнтных ставак:

па тэрміновым адзыўным банкаўскім ўкладзе  «Ураджайны Адзыўны On-line»:

- з тэрмінам захоўвання 3 месяцы - 7,9% гадавых (СКА НБРБ мінус 3,6 працэнтнага пункта) - пераменная працэнтная стаўка;

- з тэрмінам захоўвання 6 месяцаў - 8,05% гадавых (СКА НБРБ мінус 3,45 працэнтнага пункта) - пераменная працэнтная стаўка.

«Ураджайны Безадзыўны»

Тэрмін захоўвання 13 месяцаў, расходныя аперацыі па ўкладзе здзяйсняюцца ў межах астатку капіталізаваных і незапатрабаваных працэнтаў, дадатковыя ўзносы не прадугледжаны, датэрміновае вяртанне ўкладу ажыццяўляецца толькі са згоды Банка.

Памер працэнтных ставак  па тэрміновым безадзыўным банкаўскім укладзе «Ураджайны Безадзыўны» - 12% гадавых (СКА НБРБ плюс 0,5 працэнтнага пункта) - пераменная працэнтная стаўка.

«Ураджайны Безадзыўны On-line»

Адкрыццё і кіраванне ўкладам, не наведваючы структурныя падраздзяленні банка. Тэрмін захоўвання 13 месяцаў, расходныя аперацыі па ўкладзе здзяйсняюцца ў межах астатку капіталізаваных і незапатрабаваных працэнтаў, дадатковыя ўзносы не прадугледжаны. Вяртанне ўкладу пры надыходзе тэрміну ажыццяўляецца шляхам пераводу астатку грашовых сродкаў з налiчанымi працэнтамі на банкаўскую плацежную картку.

Памер працэнтнай стаўкі па тэрміновым безадзыўным банкаўскім укладзе «Ураджайны Безадзыўны On-line» - 12,5% гадавых (СКА НБРБ плюс 1 працэнтны пункт) - пераменная працэнтная стаўка.

«Зручны Безадзыўны On-line»

Адкрыццё і кіраванне ўкладам, не наведваючы структурныя падраздзяленні банка. Тэрмін захоўвання - 230 дзён, магчымасць папаўнення на працягу першых 30 дзён, расходныя аперацыі па ўкладзе здзяйсняюцца ў межах астатку капіталізаваных і незапатрабаваных працэнтаў. Вяртанне ўкладу пры надыходзе тэрміну ажыццяўляецца шляхам пераводу астатку грашовых сродкаў з налiчанымi працэнтамі на банкаўскую плацежную картку.

Памер працэнтнай стаўкі па тэрміновым безадзыўным банкаўскім укладзе «Зручны Безадзыўны On-line» - 10,35% гадавых (СКА НБРБ мінус 1,15 працэнтнага пункта) - пераменная працэнтная стаўка.

«Паспяховы Безадзыўны» (у рамках Клуба «Персона»)

Тэрмін захоўвання 13 месяцаў, расходныя аперацыі па ўкладзе здзяйсняюцца ў межах астатку капіталізаваных і незапатрабаваных працэнтаў, дадатковыя ўзносы не прадугледжаны, датэрміновае вяртанне ўкладу ажыццяўляецца толькі са згоды Банка.

Памер працэнтнай стаўкі па тэрміновым безадзыўным банкаўскім укладзе «Паспяховы Безадзыўны»:

- на працягу першых 3 (трох) месяцаў захоўвання ўкладу - 12,5% гадавых (фіксаваная працэнтная стаўка);

- па заканчэнні першых трох месяцаў захоўвання ўкладу - 12,5% (СКА НБРБ плюс 1 працэнтны пункт) - пераменная працэнтная стаўка.

З перавагамі ўкладу «Паспяховы Безадзыўны» можна азнаёміцца тут.

2. З 8 лістапада 2018 года ўстанаўліваюцца працэнтныя стаўкі па зноў адкрываемых тэрміновых банкаўскіх укладах у беларускіх рублях у рамках Клубаў у наступных памерах:

– Класік Безадзыўны да года» на тэрмін 9 месяцаў (у рамках Клуба «Аксаміт») - 10% гадавых (стаўка крэдыту авернайт НБРБ мінус 1,5 працэнтных пункта) - пераменная працэнтная стаўка.

– «Інтэрнэт-дэпазіт - Трэнд Безадзыўны» на тэрмін 9 месяцаў (у рамках Клубаў «Карт-бланш» і #настарт) - 10% гадавых (стаўка крэдыту авернайт НБРБ мінус 1,5 працэнтных пункта) - пераменная працэнтная стаўка.

3. З 8 лістапада 2018 года:

- прыпыняецца заключэнне новых дагавораў тэрміновага адзыўнага банкаўскага ўкладу ў беларускіх рублях «Класік Адзыўны на 35 дзён»;

-  спыняецца заключэнне новых дагавораў па наступных тэрміновых банкаўскіх укладах у беларускіх рублях:

«Класік Адзыўны да года» на 95 і 185 дзён;

«Класік Безадзыўны да года» на 3 і 6 месяцаў;

«Інтэрнэт-дэпазіт - Трэнд Адзыўны» (на тэрміны 1,3,6,9 месяцаў);

«Інтэрнэт-дэпазіт - Трэнд Безадзыўны» (на тэрміны 1,3,6 месяцаў).

Папаўненне гэтых укладаў, адкрытых да 08.11.2018, не спыняецца.

*СКА НБРБ – базавы паказчык – стаўка крэдыту авернайт Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.

Пераменная гадавая працэнтная стаўка змяняецца ў выпадку змянення базавага паказчыка з наступнага дня пасля яго змянення.

Падрабязную інфармацыю пра лінейку дэпазітаў можна атрымаць па тэлефоне Кантакт-цэнтра 147, на сайце і ў аддзяленнях «Беларусбанка».

Аддзел камунікацый ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!