Першы віцэ-прэм'ер, Старшыня Наглядальнага савета «Беларусбанка» Аляксандр Турчын і Старшыня Праўлення банка Віктар Ананіч прынялі ўдзел у «Кастрычніцкім эканамічным форуме (KEF) «Беларусь у дзівосным свеце». «Беларусбанк» выступіў генеральным партнёрам канферэнцыі, якая ўжо ў шосты раз збірае самых прагрэсіўных і яркіх бізнесменаў, чыноўнікаў і экспертаў.
Аляксандр Турчын падчас адкрыцця падкрэсліў важнасць прадказальнасці дзяржаўнай палітыкі для развіцця бізнесу ў Беларусі.
Віктар Ананіч на палях KEF 2018 расказаў, што ўдзел «Беларусбанка» на форуме - гэта «магчымасць абмеркаваць пытанні, якія тычацца сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны».
На думку кіраўніка «Беларусбанка», свет «уваходзіць у эпоху высокіх працэнтных ставак».
KEF-2018 падтрымлівае Урад Беларусі сумесна з Еўрапейскім саюзам. Спікерамі канферэнцыі выступаюць прадстаўнікі бізнесу і ўлады. Сярод удзельнікаў першы намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі і Старшыня Наглядальнага савета «Беларусбанка» Аляксандр Турчын, рэгіянальны дырэктар Сусветнага банка па Беларусі Сату Кахканен, кіраўнік VP Capital Віктар Пракапеня, саветнік Выканаўчага дырэктара МВФ Аляксандр Забароўскі, кіраўнік прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Андрэа Віктарын і іншыя. За два дні ўдзельнікі абмяркуюць макраэканамічную раўнавагу і ўстойлівае развіццё краіны, а таксама развіццё беларускага IT-кластара.
Аддзел камунікацый ААТ «ААБ Беларусбанк»