Навіны банка і прэс-рэлізы
29.10.2018

Зніжка на браніраванне атэляў па прэміяльных картках банка!

карткі Беларусбанка

Сезон адпачынкаў прайшоў, але гэта не прычына спыняць падарожжы і турыстычныя паездкі, бо сонца становіцца ўсё менш, а патрэба ў добрым настроі - усё большая.

Для ўладальнікаў прэміяльных картак Visa ААТ «ААБ Беларусбанк» - гэта яшчэ і магчымасць значна сэканоміць: трымальнікі картак  Visa Gold і Visa Platinum  да канца года могуць забраніраваць атэлі на сайце на Agoda.com са зніжкай 12%!

Уся падрабязная інфармацыя і ўмовы спецыяльнай прапановы – тут.

Кампанія Agoda ўваходзіць у Booking Holdings Inc. і  з’яўляецца адной з найбуйнейшых інтэрнэт-кампаній па браніраванні атэляў у свеце. Больш аднаго мільёна атэляў і месцаў для адпачынку па ўсім свеце на адным сайце!

Іншыя спецыяльныя прапановы для трымальнікаў картак Visa «Беларусбанка» прадстаўлены ў рамках дысконтнай праграмы «Свет прывілеяў Visa».

Прэміяльныя карткі «Беларусбанка»

прэміяльныя карткі Беларусбанка

Visa Gold - адна з самых прэстыжных картак у свеце, якая гарантуе павышаную ўвагу, камфорт і найвышэйшую якасць абслугоўвання.

Перавагі  Visa Gold:

  • бескантактавая тэхналогія аплаты;
  • бясплатная паслуга SMS-апавяшчэнне аб расходных аперацыях;
  • афармленне дадатковай карткі па зніжанай цане;
  • атрыманне зніжак і льгот, якія прадастаўляюцца плацежнымі сістэмамі Visa ў шэрагу арганізацый па ўсім свеце;
  • магчымасць атрымання ўзнагароджання (cash-back) у памеры 5% ад куплі білетаў на цягнікі БЧ у рамках праграмы лаяльнасці «Экспрэс»;
  • «Свет прывілеяў Visa» ў Беларусі і іншыя перавагі.

картка Visa Platinum

Visa Platinum – адна з самых прэстыжных картак банка для найбольш патрабавальных і заможных кліентаў, якія часта падарожнічаюць, цэняць свой час і прывыклі атрымліваць самы лепшы сэрвіс.

Картка  Visa Platinum афармляецца ў рамках Клуба «Персона».

Перавагі Visa Platinum:

  • бескантактавая тэхналогія аплаты;
  • афармленне па выбары кліента картак Masterсard Gold/Visa Gold у якасці 1 асноўнай і (або) 2 дадатковых картак Masterсard Gold/Visa Gold;
  • вяртанне грашовых сродкаў (кэшбэк):

- да 12% у арганізацыях-партнёрах банка;

- 1% ад сумы аперацыі пры здзяйсненні аперацыі ад 30,00 BYN па-за партнёрскай сеткай банка на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і за мяжой.

  • вяртанне на рахунак  5%  пры здзяйсненні аплаты білетаў, заказаных на сайце БЧ, з выкарыстаннем карты ў рамках праграмы «Экспрэс»;
  • выпіска па рахунку за любы перыяд;
  • заключэнне без спагнання дадатковай платы добраахвотнага страхавання трымальніка карткі ад няшчасных выпадкаў і хвароб на час паездкі за мяжу (ЗАСТ «Прамтрансінвест»);
  • заключэнне са зніжкай 15% дагавору добраахвотнага страхавання (БРУСП «Белдзяржстрах»);
  • замацаванне персанальнага менеджара і прадастаўленне прэміяльнага абслугоўвання (пры заключэнні дагавору на персанальнае абслугоўванне ў рамках Клуба «Персона»);
  • магчымасць афармлення паслугі давернага кіравання грашовымі сродкамі ў замежнай валюце па форме «давернае кіраванне па ўзгадненні» са зніжэннем мінімальнай сумы грашовых сродкаў для заключэння дагавору;
  • спецыяльныя ўмовы па авердрафтным крэдыце;
  • наведванні Business- і Lounge- залаў аэрапортаў па ўсім свеце;
  • прыярытэтны сэрвіс Visa ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск» і іншыя перавагі.

Аформіць картку ААТ «ААБ Беларусбанк» - тут.