Навіны банка і прэс-рэлізы
26.10.2018

«Беларусбанк» прыступіў да прыёму заявак на куплю дзяржаўных аблігацый 251-га і 253-га выпускаў, намінаваных у доларах ЗША і еўра

ААТ «ААБ Беларусбанк» з 25 кастрычніка 2018 года пачынае прыём даручэнняў ад фізічных і юрыдычных асоб на куплю дзяржаўных аблігацый 251-га і 253-га выпускаў, намінаваных у доларах ЗША і еўра. Даразмяшчэнне аблігацый адбудзецца 30 кастрычніка 2018 года падчас аўкцыёну цэн у гандлёвай сістэме ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа». Заяўкі прымаюцца банкам да 16.00 29 кастрычніка 2018 года.

З падрабязнай інфармацыяй і пералікам пунктаў продажаў можна азнаёміцца тут.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!