У «Беларусбанку» адзначаюць павелічэнне інтарэсу кліентаў да выкарыстання дыстанцыйных каналаў абслугоўвання пры здзяйсненні аперацый з каштоўнымі паперамі. Адпраўной кропкай укаранення ў інфраструктуру айчыннага рынку каштоўных папер каналаў дыстанцыйнага абслугоўвання можна лічыць запуск банкам «Інтэрнэт-аблігацый».
Гэты прадукт дазваляе кліентам набыць аблігацыі банка праз сістэму Інтэрнэт-банкінг, што прадугледжвае магчымасць здзяйснення аперацыі кругласутачна і без наведвання аддзяленняў банка.
Колькі ўжо заключана здзелак, і якія перавагі атрымлівае кліент - далей у сюжэце праграмы «Нашы навіны» на тэлеканале «АНТ».
Отдел коммуникаций ОАО «АСБ Беларусбанк»