Навіны банка і прэс-рэлізы
22.10.2018

Віртуальны кансультант Злата - дапамога 24/7!

Ужо сёння неабмежаваная колькасць наведвальнікаў сайта могуць даведацца анлайн аб прадуктах і паслугах з дапамогай віртуальнага кансультанта. Новы супрацоўнік падзеліцца інфармацыяй аб прадуктах банка, або прапануе спасылку на сайце.

«Віртуальны кансультант «Беларусбанка» - Злата - ужо прыступіў да свайго першага працоўнага дня, - адзначыў дырэктар Кантакт-цэнтра ААТ «ААБ Беларусбанк» Андрэй Корбут. – Яна стане дадатковым каналам камунікацый з кліентамі. Злата адказвае на пытанні карыстальнікаў у аўтаматычным рэжыме пакуль толькі на рускай мове, але ўвесь час вучыцца і ўдасканальваецца, каб быць максімальна прадукцыйнай».

conzlata


Для дыялогу са Златай клікніце на віджэт, размешчаны ў правым ніжнім вугле сайта. Злата ўпэўнена кансультуе па карце растэрміноўкі «Магніт», спажывецкіх крэдытах, паслугах «Інтэрнэт-банкінг» і «М-банкінг». Злата вядзе і ўтрымлівае дыялог у тэкставым чаце, звяртаючыся да наведвальніка, і паказваючы яму спасылкі-падказкі.
Ветлівы і дружалюбны віртуальны кансультант - дапамога 24 гадзіны ў суткі 7 дзён у тыдзень! Пагутарыце са Златай зараз!