Навіны банка і прэс-рэлізы
12.10.2018

Дэлегацыя «Беларусбанка» прыняла ўдзел у шэрагу мерапрыемстваў у Парыжы (прэс-рэліз)

Па запрашэнні французскага фінансавага інстытута Bpifrance дэлегацыя ААТ «ААБ Беларусбанк» на чале з намеснікам Старшыні Праўлення Віктарам Перапяліцай прыняла ўдзел у мерапрыемстве Bpifrance Inno Generation (B.I.G.) у Парыжы 11 кастрычніка 2018 г.

B.I.G. з'яўляецца ключавым штогадовым мерапрыемствам (праводзіцца з 2015 года), якое дэманструе працу, дасягненні, новыя напрамкі экасістэмы еўрапейскага рэгіёну. У мерапрыемстве ўдзельнічаюць фінансавыя інстытуты, інвестары, кампаніі, у тым ліку стартапы, бізнес-супольнасці, карпарацыі.

У гэтым годзе яго наведала каля 40 тысяч удзельнікаў, праведзена 5 тысяч сустрэч у фармаце B2B, 300 семінараў і канферэнцый. Удзел у гэтым мерапрыемстве таксама дазволіў абмяняцца меркаваннямі адносна перадавога вопыту пабудовы еўрапейскай інавацыйнай экасістэмы, разумення бізнес-тэндэнцый.

Адным з пунктаў мерапрыемства стала падпісанне дапаўнення да Мемарандума аб узаемаразуменні паміж ААТ «ААБ Беларусбанк» і Bpifrance.

paris

Цырымонія падпісання (злева направа): Віктар Перапяліца, намеснік Старшыні Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк», Паскаль Лагард, Выканаўчы дырэктар па міжнародных сувязях, стратэгіі, даследаваннях і развіццю, BPIfrance

Па выніках падпісання мемарандума Віктар Перапяліца акцэнтаваў увагу ўдзельнікаў цырымоніі на тым, што «Беларусбанк» як фінансавы эксперт гатовы аказваць кансультацыйную падтрымку французскім кампаніям, якія плануюць рэалізацыю праектаў з беларускімі прадпрыемствамі, у тым ліку з прыцягненнем магчымасцяў свайго Прадстаўніцтва ў Германіі, даччыных кампаній «ААБ Лізінг», «ААБ Кансалт».

Даведачна

У чэрвені 2018 года  падчас візіту прадстаўнікоў Bpifrance ў Галаўны офіс ААТ «ААБ Беларусбанк» французскі партнёр выказаў гатоўнасць прымаць рызыкі беларускіх рэзідэнтаў, у прыватнасці «Беларусбанка». Бакі дамовіліся аб супрацоўніцтве ў частцы фінансавання беларуска-французскіх праектаў.

Падчас візіту ў Парыж таксама адбылася сустрэча з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Французскай Рэспубліцы Паўлам Латушка і супрацоўнікамі Пасольства. Дэталёва абмеркаваны ўвесь спектр беларуска-французскага гандлёва-эканамічнага і крэдытна-інвестыцыйнага супрацоўніцтва, а таксама яго інтэнсіфікацыі.

Нароўні з іншымі мерапрыемствамі, дэлегацыя ААТ «ААБ Беларусбанк» правяла перагаворы з фінансавымі інстытутамі Францыі.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!