Навіны банка і прэс-рэлізы
12.10.2018

Міжнародны інвестыцыйны банк нарошчвае аб'ёмы падтрымкі гандлю паміж РБ і краінамі-членамі (прэс-рэліз)

Міжнародны інвестыцыйны банк (МІБ) упершыню выпусціў двухгадовае безадзыўнае рамбурснае абавязацельства па даручэнні ААТ «ААБ Беларусбанк» на карысць чэшскага банка.

З 2015 года МІБ аказвае падтрымку ААТ «ААБ Беларусбанк» у арганізацыі гандлёвага фінансавання па здзелках з краінамі-членамі МІБ (Чэхіяй, Славакіяй, Венгрыяй, Балгарыяй, Расійскай Федэрацыяй, а таксама па здзелках закупкі цукру-сырца на Кубе). Усяго МІБ сумесна з ААТ «ААБ Беларусбанк» удзельнічаў у 10 здзелках на агульную суму 15,6 млн еўра.

У 2016 г. ААТ «ААБ Беларусбанк» атрымаў узнагароду Міжнароднага інвестыцыйнага банка ў рамках Праграмы падтрымкі гандлёвага фінансавання МІБ (TFSP) як «Самы актыўны банк-эмітэнт у Рэспубліцы Беларусь».

У жніўні 2018 года МІБ павялічыў тэрмін ліміту крэдытнай рызыкі на ААТ «ААБ Беларусбанк» з магчымасцю выпуску рамбурсных абавязацельстваў і гарантый на тэрмін да двух гадоў. Павелічэнне тэрміну здзелак гандлёвага фінансавання з боку МІБ дазваляе больш гібка падыходзіць да структуравання здзелак, а таксама пашырае магчымасці падтрымкі экспарту з краін-членаў МІБ ў Рэспубліку Беларусь.

Даведачна

Міжнародны інвестыцыйны банк (МІБ) створаны ў 1970 годзе. На гэты момант краінамі-членамі/акцыянерамі Банка з'яўляюцца Балгарыя, Венгрыя, В'етнам, Куба, Манголія, Расія, Румынія, Славакія і Чэхія. Па выніках паспяховай работы Банка ў 2017 годзе МІБу прысвоены рэйтынгі S&P GlobalRatings - BBB + (прагноз стабільны), Moody's - А3 (прагноз стабільны), Fitch - BBB (прагноз станоўчы) і Dagong - A (прагноз станоўчы).

 

Аддзел камунікацый ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!