Навіны банка і прэс-рэлізы
12.10.2018

Цяпер і ў сетцы United Company: «Беларусбанк» разам з партнёрамі пашырыў магчымасці аплаты паліва праз прыкладанне aisDrive (прэс-рэліз)

ААТ «ААБ Беларусбанк» і СТАА «Юнайтэд-Компані» сумесна з кампаніяй АССІСТ (партнёр банка па аказанні паслуг інтэрнэт-плацяжоў) і ТАА «Інтэлектуальныя гарадскія сістэмы» (распрацоўшчык рашэння) пашырылі колькасць партнёраў, якія падтрымліваюць магчымасць аплаты паліва праз мабільнае прыкладанне aisDrive не адыходзячы ад калонкі.

uc2

Цяпер праз мабільнае прыкладанне aisDrive трымальнікі плацежных картак могуць аплачваць паліва на АЗС не толькі сеткі «A-100», але і United Company.

Перавагі і новыя магчымасці прыкладання aisDrive ўжо можна ацаніць на ўсіх аўтаномных аўтамабільных заправачных комплексах United Company у Мінску - тут карыстальнікі могуць праводзіць аплату з выкарыстаннем QR-кода або NFC-пазнакі. Лішніх крокаў не спатрэбіцца: дастаткова адсканіраваць код, размешчаны на кожнай аўтазаправачнай калонцы, выбраць колькасць літраў або суму запраўкі і націснуць кнопку «Аплаціць». Аб'ект і нумар калонкі будзе выбраны аўтаматычна пры сканіраванні.

Для ажыццяўлення першага плацяжу ў ланцужку спатрэбіцца прайсці аўтарызацыю з выкарыстаннем тэхналогіі 3-D Secure, якая забяспечвае бяспеку плацяжоў у сетцы Інтэрнэт. Далей - толькі хуткасць і зручнасць.

Прыкладанне даступна для скачвання ў Арр Store і Google Play.

Аплачвайце паліва, не адыходзячы ад аўтамабіля!