1 кастрычніка - Міжнародны дзень пажылых людзей. А гэта адна з самых адданых катэгорый кліентаў «Беларусбанка». Два гады таму назад у банку быў запушчаны першы Клубны прадукт – Клуб «Аксаміт». Яго асноўная аўдыторыя - катэгорыя кліентаў «залатога» ўзросту. Гэта людзі старэйшага пакалення, якія вядуць дынамічны лад жыцця і цэняць свой час, асабліва праведзены ў сям'і. На працягу двух гадоў сваю перавагу Клубу «Аксаміт» аддалі ўжо больш за 500 000 кліентаў «Беларусбанка».
У чым выгада прадукту і ці зможа пенсіянер зарабіць, трацячы грошы? Пра гэта даведаемся з відэасюжэта праграмы «Навіны эканомікі» на тэлеканале «Беларусь-1».
Аддзел камунікацый ААТ «ААБ Беларусбанк»