Навіны банка і прэс-рэлізы
27.09.2018

«Беларусбанк» прымае заяўкі на куплю дзяржаўных аблігацый 251-га выпуску, намінаваных у еўра

ААТ «ААБ Беларусбанк» з 27 верасня 2018 года пачынае прыём даручэнняў ад фізічных і юрыдычных асоб на куплю дзяржаўных аблігацый 251-га выпуску, намінаваных у еўра. Даразмяшчэнне аблігацый адбудзецца 4 кастрычніка 2018 года  падчас аўкцыёну цэн у гандлёвай сістэме ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа». Заяўкі прымаюцца банкам да 16.00 3 кастрычніка 2018 года.

З падрабязнай інфармацыяй і пералікам пунктаў продажаў можна азнаёміцца тут.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!