Навіны банка і прэс-рэлізы
28.09.2018

М-банкінг - падключыся і карыстайся бясплатна!

Інфармуем, што з 01.10.2018 усім трымальнікам плацежных картак банка і любога банка-рэзідэнта выкарыстанне паслугі М-банкінг у рамках пакета паслуг «Эканомны» прадастаўляецца без спагнання ўзнагароджання.

Пакет паслуг «Эканомны» дазваляе праводзіць плацяжы, пераводы на картку любога банка, папаўняць дэпазіты Беларусбанка, атрымліваць інфармацыю пра астатак грашовых сродкаў на рахунку, выкарыстоўваць розныя сэрвісныя функцыі: блакіроўка і разблакіроўка плацежнай карткі, рэгістрацыя пароля 3-D Secure, заказ плацежнай карткі да дзеючага рахунку або з адкрыццём новага рахунку, прагляд даведачнай інфармацыі і інш.

Устанавіць мабільнае прыкладанне паслугі М-банкінг можна па QR-кодзе.

Кіруйце сваімі банкаўскімі рахункамі лёгка і проста!