Навіны банка і прэс-рэлізы
26.09.2018

Прыцягнуць 10 000 новых кліентаў? Выканана!

«Беларусбанк» з 19 верасня 2017 года першым пачаў крэдытаванне з адрасным субсідзіраваннем жылля ў адпаведнасці з Указам № 240 і заключыў з грамадзянамі 10 000 крэдытных дагавораў. З такімі вынікамі банк з'яўляецца безумоўным лідарам у краіне ў сферы крэдытавання нерухомасці: як на ўмовах, вызначаных банкам, так і ў рамках дзяржаўнай праграмы будаўніцтва жылля.

Гэта навацыя ў заканадаўстве і сістэме дзяржпадтрымкі, - гаворыць намеснік Старшыні Праўлення «Беларусбанка» Святлана Кажэкіна, -  паказала сваю запатрабаванасць і жыццяздольнасць, таму банк працягвае сваю актыўную ролю ў гэтым праекце. А калі ацэньваць уплыў, які аказаў Указ №240, то мне здаецца, што «ажыўленне» рынку нерухомасці  відавочна. Улічваючы сацыяльную накіраванасць Указа і прыярытэт жыллёвага крэдытавання для банка, ва ўзаемадзеянні з дзяржаўнымі органамі мы, безумоўна, выканаем да канца года свае абавязацельствы па накіраванні Br395 млн. на адраснае субсідзіраванне будаўніцтва жылля, – падкрэсліла Святлана Кажэкіна.

У цяперашні час, у рамках рэалізацыі Указа № 240, прадастаўлена крэдытаў амаль на 350 млн. рублёў, або каля 42% ад агульнай сумы выдадзеных крэдытаў на ўмовах, вызначаных банкам.

Аддзел камунікацый ААТ «ААБ Беларусбанк»