Навіны банка і прэс-рэлізы
25.09.2018

«Беларусбанк» і «Шанхайскі сельскі камерцыйны банк» маюць намер развіваць двухбаковае супрацоўніцтва (прэс-рэліз)

«Беларусбанк» і «Шанхайскі сельскі камерцыйны банк» (КНР) абмеркавалі пытанні двухбаковага міжбанкаўскага супрацоўніцтва. Пра гэта ішла размова падчас візіту дэлегацыі замежнай фінансавай установы ў Галаўны офіс ААТ «ААБ Беларусбанк».

«Першая сустрэча прадстаўнікоў двух найбуйнейшых банкаў адбылася ў снежні 2017 года. Не прайшло года і сёння арганізаваны дзелавы візіт на такім высокім узроўні. Гэта паказвае сур'ёзнасць вашых намераў і гатоўнасць адкрыта абмяркоўваць магчымыя напрамкі двухбаковага ўзаемадзеяння, - адзначыў у сваім прывітальным слове намеснік Старшыні Праўлення «Беларусбанка»  Віктар Перапяліца. - Мы высока цэнім той вопыт, які маюць нашы кітайскія партнёры ў сферы малога і сярэдняга бізнесу, рознічнага бізнесу і гандлёвага фінансавання. Мы спадзяемся, што зможам знайсці сферы супрацоўніцтва ў гэтых напрамках». Віктар Перапяліца выказаў надзею, што «Беларусбанк» таксама можа быць карысным Шанхайскаму банку ў рамках ініцыятывы «Адзін пояс, адзін шлях». 

shanhaj

У сваю чаргу віцэ-прэзідэнт Шанхайскага сельскага камерцыйнага банка Лі Цзінь заявіў, што кітайскі бок разлічвае на цеснае супрацоўніцтва з беларускімі партнёрамі па розных узаемавыгадных напрамках, у прыватнасці, па лініі гандлёвага фінансавання.

shanhaj2

У рамках перагавораў было адзначана, што сёння «Беларусбанк» мае шырокую партнёрскую сетку за мяжой, а менавіта, каля 700 банкаў-карэспандэнтаў, у рамках супрацоўніцтва з якімі выконваюцца ўсе працэдуры і патрабаванні. 

Па напрамку рознічнага бізнесу, кітайскім партнёрам была прэзентавана карта растэрміноўкі «Магніт» і яе перавагі. Сёння ўжо больш за 135 000 кліентаў сталі ўладальнікамі гэтага картачнага прадукту, а колькасць магазінаў-партнёраў складае прыкладна 17 000.

Па выніках перагавораў бакі вызначылі патэнцыяльныя накірункі для выбудоўвання ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва і выказалі надзею на больш хуткую рэалізацыю сумесных праектаў.

shanhaj3

shanhaj4

У рамках дзелавога візіту дэлегацыя кітайскага банка таксама азнаёмілася з музейнай экспазіцыяй Галаўнога офіса «Беларусбанка».

shanhaj5

Даведачна:

Shanghai Rural Commercial Bank Co., Ltd (SRCB), г. Шанхай, Кітайская Народная Рэспубліка. SRCB заснаваны ў 2005 годзе, як першы акцыянерны камерцыйны банк правінцыяльнага ўзроўню ў КНР, што аб'яднаў сельскія крэдытныя кааператывы.

На сённяшні дзень паводле даных The Banker кітайскі банк займае 25 месца ў краіне і 178 у свеце. За 2017 год актывы SRCB склалі каля 123,4 млрд долараў ЗША. SRCB прадастаўляе шырокі спектр банкаўскіх прадуктаў і паслуг для прыватных і карпаратыўных кліентаў у КНР. У прыватнасці, банк прапануе інвестыцыйна-банкаўскія крэдыты, крэдытныя лініі, гарантыі і фінансаванне сельскагаспадарчым арганізацыям. Кліентамі банка з'яўляюцца вядучыя імпарцёры ў КНР, якія ажыццяўляюць пастаўкі харчовай, у тым ліку малочнай, прадукцыі. Банк актыўна падтрымлівае развіццё ініцыятывы «Адзін пояс, адзін шлях».

Аддзел камунікацый ААТ «ААБ Беларусбанк»