Навіны банка і прэс-рэлізы
20.09.2018

У касах «Беларусбанка» стане платным абмежаваны пералік плацяжоў

ААТ «ААБ Беларусбанк» з 1 кастрычніка 2018 года ўводзіць камісію за правядзенне абмежаванага спісу плацяжоў у касах банка.

Найбольш запатрабаваныя плацяжы, якія насельніцтва ажыццяўляе ў аддзяленнях банка, у прыватнасці, аплата камунальных паслуг і гарадскога тэлефона, застануцца бясплатнымі. Узнагароджанне не будзе спаганяцца з ветэранаў ВАВ, а таксама за плацяжы:

- у бюджэт (падаткі, зборы, пошліны, штрафы);

- на карысць грамадскіх аб'яднанняў;

- на дабрачынныя рахункі;

- у выглядзе ўзносаў страхавымі агентамі;

- на карысць ААТ «ААБ Беларусбанк».

Камісія за кожны плацеж у касе банка за навучанне, паркоўку, паслугі Інтэрнэт і г.д. абыйдзецца ў 1 бел. руб.

Усе плацяжы, за якія будзе спаганяцца ўзнагароджанне, можна ажыццявіць у каналах дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання бясплатна: Інтэрнэт-банкінгу, М-банкінгу, інфакіёсках.

З 16 ліпеня 2018 года «Беларусбанк» адмяніў спагнанне ўзнагароджання за рэгістрацыю ў сістэме Інтэрнэт-банкінг, у тым ліку on-line рэгістрацыю, і выдачу карты кодаў пры рэгістрацыі ў сістэме.

У рамках развіцця лічбавых тэхналогій з выкарыстаннем мабільных тэлефонаў, «Беларусбанкам» рэалізавана магчымасць аплаты тавараў і паслуг з дапамогай сэрвісаў Belarusbank Pay, Samsung Pay, а таксама QR-кода, у тым ліку ў прыкладанні мабільны банкінг паслугі ў сістэме АРІП. Гэта зручна, бяспечна, хутка.

Павелічэнне долі безнаяўных плацяжоў, прымяненне сучасных тэхналогій і спосабаў аплаты - ключавыя напрамкі развіцця сістэмы безнаяўных разлікаў у краіне. «Беларусбанк» распрацоўвае інавацыйныя прадукты, увесь час удасканальваючы існуючыя, з мэтай павышэння зацікаўленасці насельніцтва ў захоўванні грашовых сродкаў на банкаўскіх рахунках, а таксама для фарміравання даверу кліентаў да сучасных плацежных інструментаў. 

На сённяшні дзень амаль 2 мільёны кліентаў «Беларусбанка» карыстаюцца Інтэрнэт-банкінгам, каля 500 000 беларусаў карыстаюцца паслугамі М-банкінгу, а доля безнаяўных плацяжоў, якія здзяйсняюцца ў ДБА, складае 74,1%.

komissija_bel

Даведачна:

У 2016 годзе Нацыянальны банк распрацаваў стратэгію развіцця лічбавага банкінгу ў Рэспубліцы Беларусь на 2016-2020 гг. У адпаведнасці з ёй доля безнаяўнага грашовага абароту ў рознічным тавараабароце да пачатку 2021 года павінна быць не менш за 40% (у 2017-м - 35,4%, прырост за год склаў 5,5%). Таксама, да канца дзеяння стратэгіі ў кожным банку доля кліентаў, фізічных асоб, падключаных да каналаў дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання, павінна складаць не менш за 60%.

Аддзел камунікацый ААТ «ААБ Беларусбанк»