Навіны банка і прэс-рэлізы
18.09.2018

Чаму плаціць гаджэтамі ўсе больш зручна? Расказваем і паказваем

прыкладанне Samsung Pay

Мільёны людзей па ўсім свеце плацяць мабільнымі ўстройствамі. У Беларусі выкарыстаннем смартфона або разумнага гадзінніка замест карты таксама нікога не здзівіць. Гэта проста, бяспечна і вельмі зручна. Асабліва, калі выбягаеш з дому без кашалька або калі для аплаты прапануюць тэрмінал без падтрымкі бескантактавых плацяжоў. Як гэта: правесці дзень без «наяўнасці» або плацежных карт?

Андрэй Корбут

– Без праблем! – дзеліцца сваім вопытам дырэктар Кантакт-цэнтра «Беларусбанка» Андрэй КОРБУТ. – У мяне ў смартфоне і гадзінніку ўстаноўлена прыкладанне Samsung Pay, прывязаныя некалькі карт і кожны раз я выбіраю: што зручней узяць і чым расплаціцца. Калі зусім улегцы, ды яшчэ і ў машыне, то гадзіннік - бяспройгрышны варыянт. З тэлефонам яшчэ прасцей: ён заўсёды ў руках і верагоднасць забыць у параўнанні з тым жа кашальком ці мініяцюрнай картай у разы меншая.

Samsung PayНагадаем, што плацежны сэрвіс Samsung Pay прыйшоў у Беларусь у лістападзе мінулага года. Ён дазваляе расплачвацца смартфонамі Samsung Galaxy і гадзіннікамі Gear S3. Спачатку да яго можна было падключыць карты плацежнай сістэмы Mastercard, праз пару месяцаў - і Visa. Усяго сэрвіс дазваляе прывязаць да 10-ці банкаўскіх карт.

Аплаты ў адно дакрананне - гэта як?

Спускаемся ў метрапалітэн. У руках смартфон, запускаем прыкладанне, падносім дэвайс да валідатара бескантактавай аплаты на паверхні турнікета, націскаем на сканер адпячаткаў пальцаў - гатова!

– У час-пік такі спосаб аплаты, вядома, ідэальны. Азірніцеся вакол: кожны другі ў вагоне і пераходах не вымае тэлефон з рук,– рэзюмуе Андрэй Мікалаевіч.

А вось кантралёр і ахоўнік метрапалітэна матываваны крыху менш і прызнаюцца, што ў дзень на іх станцыі Якуба Коласа дэвайсамі плацяць не больш за 5 пасажыраў. Пакуль больш аддаюць перавагу аплаце праязднымі або бескантактавымі картамі.

Наступная аплата - за духмяны эспрэса ў сетцы «Белсаюздрук». Прадавец спакойна праводзіць плату, адначасова выдаючы шкляначку, цукар і палачку для размешвання.

– У цэнтры горада, канешне, устаноўлены тэрміналы з сучаснай бескантактавай тэхналогіяй NFC. А вось ад'язджаеш літаральна 10 км і «гандляркоў», якія прымаюць толькі карты з магнітнай паласой (тэхналогія Magnetic Secure Transmission) усё больш. І вось тады Samsung Pay сапраўды незаменны: плаці без прывязкі да тэрмінала. Калі ж прадавец сцвярджае, што яго тэрмінал  не прапусціць такую аплату, тут у вас ёсць унікальны шанс адчуць сябе чараўніком. Прасіце даць магчымасць дакрануцца да магнітнай паласы і ... адбываецца сапраўдны цуд! Вы - з таварам, прадавец - з новымі ведамі, – тлумачыць Андрэй Корбут, спрабуючы толькі што прыгатаваную каву. Апошні, дарэчы, вельмі нядрэнны!

Чым яшчэ зручныя мабільныя плацежныя сэрвісы?

аплатныя сэрвісы

  • Для правядзення аплат не патрэбны інтэрнэт, бо тэрмінал сам абменьваецца данымі з банкам.
  • Ваш гаджэт - паўнавартасны кашалёк з электроннымі копіямі арыгінальных карт.
  • Знайсці ў смартфоне патрэбную карту значна прасцей, чым кожны раз даставаць сапраўдны пластык з візітніц або кредытніц.
  • Падчас аплаты гаджэтамі ніхто не бачыць даныя карты або PIN-код. Віртуальную карту немагчыма ўкрасці, так як без прывязкі да кода ўстройства яна бескарысная.
  • Аплата з дапамогай Samsung Pay пройдзе толькі пасля ідэнтыфікацыі вашага адпячатку пальца або PIN-у прыкладання, які вядомы толькі вам.
  • Устаноўка прыкладання бясплатная, аплаты таксама праводзяцца без камісій.
  • За бяспеку Samsung Pay на ўстройстве адказвае ўбудаваная сістэма Samsung KNOX. Яна прадухіляе шкоднасныя атакі і абараняе персанальныя даныя.

І, апошняе, але немалаважнае - гэта выкарыстанне пераваг бескантактавых плацяжоў, эвалюцыя якіх з кожным абнаўленнем спрашчае наша жыццё.

карты Mastercard Беларусбанка

А вы плаціце з дапамогай гаджэтаў?