Ролю праектаў дзяржаўна-прыватнага партнёрства ў дасягненні мэт устойлівага развіцця і павышэння дабрабыту людзей абмяркоўвалі напярэдадні на міжнародным форуме ў Мінску. Арганізатары мерапрыемства - Міністэрства эканомікі, «Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі», Еўрапейская эканамічная камісія ААН. Спонсарам канферэнцыі выступіў ААТ «ААБ Беларусбанк».
Па словах Аляксандра Паліўка, у «Беларусбанка» ёсць вопыт, патрабуемы для дзяржаўна-прыватнага партнёрства, і ўстанова гатова рэалізоўваць такія праекты. Гэтыя намеры закладзены ў стратэгічны план развіцця банка.
У якасці канкрэтнага прыкладу намеснік Старшыні Праўлення «Беларусбанка» вылучыў праект па будаўніцтве прыватнага міжраённага кардыялагічнага цэнтра ў Міёрах Віцебскай вобласці. Праект цікавы і можа быць рэалізаваны з фінансавай падтрымкай банка. Яго кошт складае $ 50-70 млн.
На думку Аляксандра Паліўка, існуе дзве праблемы ў фінансаванні ДПП-праектаў: дэвальвацыя і адсутнасць фінансавых партнёраў. Банкам патрэбны фінансавыя карпарацыі, якія гатовы выступаць партнёрамі, каб структурыраваць здзелку і падтрымаць доўгатэрміновымі інвестыцыямі. «Бюджэтныя грошы не бясконцыя, а калі мы жадаем рэалізоўваць буйныя праекты, дзяржаўна-прыватнае партнёрства неабходна. Думаю, што новы ўрад заточаны на тое, каб павысіць эфектыўнасць як раз за кошт прыватнага бізнесу», - дадаў Аляксандр Паліўка.
Аддзел камунікацый ААТ «ААБ Беларусбанк»