Восень - пара, калі прынята і ўжо можна падводзіць вынікі. Так, новы для банка комплексны прадукт Клуб «Шчодры» настолькі палюбіўся кліентамі, што ўсяго за 4 месяцы яго ўдзельнікамі стала больш за 150 тыс. карыстальнікаў.
Для таго каб уявіць, якая гэта вялікая колькасць, можна скарыстацца нескладанай арыфметыкай.
150 000 кліентаў – гэта
- у 5 разоў больш, чым насельніцтва горада Навагрудак;
- у 8 разоў больш, чым колькасць работнікаў ААТ «МТЗ»;
- у 10 разоў больш, чым умяшчальнасць «Мінск-Арэна».
А ўладальнікам статусу - 150 тысячны ўдзельнік Клуба «Шчодры» - стаў жыхар горада Салігорска Нямлей Дзяніс Аляксандравіч. Супрацоўнікі банка гасцінна сустрэлі шчаслівага трымальніка карткі «Шчодрая», пажадаўшы паспяховых пакупак з карткай і перамогі ў рэкламнай гульні «Уся сям’я ў выйгрышы».
Рэкламная гульня «Уся сям'я ў выйгрышы»
Удзельнічайце ў рэкламнай гульні «Уся сям'я ў выйгрышы» і атрымаеце шанс выйграць аўтамабіль Hyundai Accent і іншыя каштоўныя прызы!
Як прыняць удзел
У перыяд з 15 мая па 14 кастрычніка 2018 года ўключна разлічвайцеся картай Mastercard «Шчодрая» або БЕЛКАРТ-Maestro «Шчодрая» на суму ад 10 бел.руб. на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, за яе межамі або ў сетцы Інтэрнэт. Рэгістрацыя для ўдзелу ў рэкламнай гульні не патрабуецца. Чым больш актыўна Вы разлічваецеся картай «Шчодрая», тым больш шансаў на перамогу.
Якія прызы разыгрываюцца
Галоўныя прызы: аўтамабіль HYUNDAI ACCENT (2 шт.)
Прызы першай катэгорыі:
- смартфоны Samsung SM-A530F/DS Galaxy A8 2018 DS (20 шт.)
- смартфоны Samsung SM-G960F/DS Galaxy S9 64GB (5 шт.)
Прызы другой катэгорыі:
- насімы міні ПК (разумны гадзіннік) Samsung SM-R770 (15 шт.)
- насімы міні ПК (разумны гадзіннік) Samsung SM-R760 (10 шт.)
Розыгрышы прызоў першай і другой катэгорыі праводзяцца штомесяц. Галоўныя прызы будуць разыграны 18 кастрычніка 2018 года сярод удзельнікаў рэкламнай гульні, якія здзейснілі аперацыі ў перыяд з 15 мая па 14 кастрычніка 2018 года.
Тэлефон гарачай лініі: 8017 319 87 48.