Навіны банка і прэс-рэлізы
03.09.2018

За паспяховае ўкараненне сэрвісу Samsung Pay: «Беларусбанк» адзначаны ўзнагародай плацежнай сістэмы Mastercard (прэс-рэліз)

Міжнародная плацежная сістэма Mastercard уручыла ААТ «ААБ Беларусбанк» узнагароду за распаўсюджанне сучасных плацежных рашэнняў у Беларусі і паспяховае ўкараненне мабільнага плацежнага сэрвісу Samsung Pay на платформе такенізацыі Mastercard Digital Enablement Service (MDES).

mastercard_samsungpay

Атрыманне ўзнагароды пацвярджае высокі ўзровень узаемнага даверу паміж бакамі і прызнанне міжнароднай плацежнай сістэмай вядучага камерцыйнага банка Рэспублікі Беларусь у якасці асноўнага партнёра на беларускім рынку. Кампаніі выступаюць за ўмацаванне і пашырэнне двухбаковых адносін і пошук новых форм паспяховага супрацоўніцтва.

samsung-gray

Даведачна:

Сэрвіс Samsung Pay даступны трымальнікам картак Mastercard «Беларусбанка» − уладальнікам смартфонаў і смарт-гадзіннікаў Samsung (пералік устройстваў, што падтрымліваюць сэрвіс, размешчаны на сайце Samsung). Ажыццявіць аплату з выкарыстаннем сэрвіса магчыма ўсюды, дзе прымаюць карты Mastercard – больш за 210 краін свету.

Плацяжы з выкарыстаннем мабільных устройстваў становяцца звычнымі ў паўсядзённым жыцці кліентаў Беларусбанка за кошт зручнасці і прастаты выкарыстання.

Samsung Pay – гэта зручны і бяспечны мабільны плацежны сэрвіс. Прымаецца да аплаты ўсюды, дзе можна ажыццявіць куплю па звычайнай банкаўскай карце па бескантактавай тэхналогіі або магнітнай паласе.

Асаблівасцю сэрвісу Samsung Pay з'яўляецца падтрымка аплаты, як па тэхналогіі NFC (Near Field Communication), так і з выкарыстаннем уласнай тэхналогіі Samsung MST (ад англ. Magnetic Secure Transmission - магнітная бяспечная перадача), што дае магчымасць аплачваць пакупкі не толькі на прыладах аплаты па NFC, але і на плацежных тэрміналах, дзе прымаюцца банкаўскія карты толькі па кантактным чыпе і магнітнай паласе.

Аддзел камунікацый ААТ «ААБ Беларусбанк»