Навіны банка і прэс-рэлізы
03.09.2018

Зараджаючы традыцыі: «Беларусбанк» запусціў праект «Карта навучэнца» ў новай школе Бабруйска

1 верасня ў Бабруйску адбылася цырымонія адкрыцця сацыяльна значнага аб'екта - сярэдняй школы № 34. Новая ўстанова адукацыі - адна з самых буйных і тэхнічна абсталяваных у рэгіёне, якая ў Дзень ведаў адкрыла свае дзверы для 1118 вучняў. Ва ўрачыстым мерапрыемстве прыняў удзел Старшыня Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Віктар Ананіч.

bobrujsk

bobrujsk_karta

«Сёння для ўсіх вас вельмі знамянальны дзень. Хтосьці ўпершыню сядзе за парту, камусьці ўжо настаў час вызначацца з выбарам будучай прафесіі. Але Дзень ведаў асабліва важны для кожнага школьніка», - адзначыў кіраўнік банка.

bobrujsk_uchenik

Новая школа абсталявана па апошнім слове тэхнікі. Свой уклад у адукацыйны працэс гэтай установы ўнёс і «Беларусбанк». У СШ №34 укаранёны інавацыйны праект «Карта навучэнца», распрацаваны сумесна з Міністэрствам адукацыі і НАН Беларусі.

«Вучні такой сучаснай і выдатнай школы яшчэ на крок наблізяцца да найноўшых тэхналогій, паколькі ваша ўстанова адукацыі стала чарговай кропкай у геаграфіі праекта «Карта навучэнца». Ён уяўляе сабой комплексны інструмент, які сумяшчае ў сабе ўніверсальны электронны дакумент і банкаўскую плацежную картку», - падкрэсліў Віктар Ананіч.

bobrujsk_uchenik2

«Беларусбанк» заўсёды падтрымліваў сферу адукацыі. У рамках дзеючага ў банку дабрачыннага праекта «Мост у будучыню» з году ў год установа дапамагае абнаўляць матэрыяльна-тэхнічную базу школ і гімназій у розных кутках нашай краіны. У рамках цырымоніі новай сярэдняй школе ўручаны сертыфікат на 5.000 рублёў для ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы.

bobrujsk_uchenik3

bobrujsk_uchenik4

Бабруйск стаў трэцім горадам у Магілёўскай вобласці, дзе ўжо пачаў працаваць праект «Карта навучэнца» (да гэтага часу электронным дакументам карысталіся школьнікі Магілёва і Крычава).

bobrujsk_uchenik5

bobrujsk_uchenik6

Праект «Карта навучэнца» стартаваў у верасні 2013 года і на сённяшні дзень яго ўдзельнікамі з'яўляюцца 104 установы адукацыі г. Мінска і ўжо 3 школы Магілёўскай вобласці, у якіх навучаецца больш за 90 тысяч вучняў.

bobrujsk_uchenik7

bobrujsk_uchenik8

Рэалізацыя праекта спрыяе павышэнню фінансавай граматнасці і культуры падрастаючага пакалення, прыцягнення ўвагі дзяцей і моладзі да сучасных тэхналогій і развіццю IT краіны.

У «Беларусбанку» ўпэўнены, што гэта стане традыцыяй, і праект «Карта навучэнца» атрымаецца інтэграваць у гімназіі і школы па ўсёй краіне.

Аддзел камунікацый ААТ «ААБ Беларусбанк»